ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
27 красавiка 2001 г. № 605
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI
УЗБЕКIСТАН АБ АБМЕНЕ ПРАВАВОЙ IНФАРМАЦЫЯЙ I АБ
ЯГО ПАДПIСАННI
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства юстыцыi, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў i Нацыянальным цэнтрам прававой
iнфармацыi, аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж
Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Узбекiстан аб абмене
прававой iнфармацыяй i аб яго падпiсаннi.
Зацвердзiць у якасцi асновы для правядзення перагавораў праект
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi
Узбекiстан аб абмене прававой iнфармацыяй (прыкладаецца)*.
Упаўнаважыць Мiнiстра юстыцыi Варанцова Генадзiя Мiкалаевiча на
правядзенне ад iмя Урада Рэспублiкi Беларусь перагавораў па праекту
названага Пагаднення, дазволiўшы ўносiць у яго неабходныя змяненнi i
дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару, i пры ўмове
дасягнення дагаворанасцi - на падпiсанне гэтага Пагаднення.
______________________________
*Не рассылаецца.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
<<< Главная
страница | < Назад
|