ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
25 красавiка 2001 г. № 596
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ IСЛАМСКАЙ
РЭСПУБЛIКI ПАКIСТАН АБ ЗАСНАВАННI СУМЕСНАЙ
БЕЛАРУСКА-ПАКIСТАНСКАЙ КАМIСII ПА ГАНДЛЁВА-ЭКАНАМIЧНАМУ
СУПРАЦОЎНIЦТВУ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Пагадзiцца з прапановай Мiнiстэрства замежных спраў, узгодненай
з Мiнiстэрствам юстыцыi, аб правядзеннi перагавораў па праекту
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Iсламскай
Рэспублiкi Пакiстан аб заснаваннi Сумеснай Беларуска-Пакiстанскай
камiсii па гандлёва-эканамiчнаму супрацоўнiцтву (прыкладаецца)*.
______________________________
*Не рассылаецца.
Упаўнаважыць намеснiка Мiнiстра замежных спраў Пугачова Васiлiя
Паўлавiча на правядзенне гэтых перагавораў.
Зацвердзiць праект названага Пагаднення ў якасцi асновы для
перагавораў i дазволiць уносiць у яго ў выпадку неабходнасцi
змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН