ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


        ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                     25 красавiка 2001 г. № 29

АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯ Ў ПРАВIЛЫ АТЭСТАЦЫI, ПЕРАВОДУ,
АРГАНIЗАЦЫI ЭКЗАМЕНАЎ I ВЫПУСКУ ВУЧНЯЎ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫХ
ШКОЛ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

     У адпаведнасцi з Палажэннем аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi
Беларусь,  зацверджаным  пастановай  Савета   Мiнiстраў   Рэспублiкi
Беларусь  ад  17  красавiка  1997  г.  № 361,  Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Пункт  14  Правiл  атэстацыi, пераводу, арганiзацыi экзаменаў i
выпуску    вучняў   агульнаадукацыйных  школ  Рэспублiкi   Беларусь,
зацверджаных загадам Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 25
кастрычнiка  1999  г.  №  642  "Аб  зацвярджэннi  Правiл  атэстацыi,
пераводу,  арганiзацыi экзаменаў i выпуску вучняў агульнаадукацыйных
школ  Рэспублiкi  Беларусь"  (Национальный  реестр  правовых   актов
Республики  Беларусь,  2000  г.,  № 1, 8/1442), выкласцi ў наступнай
рэдакцыi:
     "14. У  агульнаадукацыйных школах Рэспублiкi Беларусь выпускныя
экзамены праводзяцца ў 9-х класах за курс базавай школы i ў 11(12)-х
класах - за курс сярэдняй школы.
     У  спецыяльных  агульнаадукацыйных  школах  (школах-iнтэрнатах)
выпускныя  экзамены  праводзяцца  ў  9(10)-х  класах за курс базавай
школы i ў 11(12)-х класах - за курс сярэдняй школы.
     Вучнi    11(12)-х    класаў    па  жаданню  могуць   праходзiць
цэнтралiзаванае  тэсцiраванне,  парадак  i тэрмiны правядзення якога
вызначаюцца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
     Патрабаваннi,    што    прад`яўляюцца    на  экзаменах  i   пры
цэнтралiзаваным  тэсцiраваннi  да  ведаў,  уменняў i навыкаў вучняў,
вызначаюцца вучэбнымi праграмамi.
     Пiсьмовыя  работы,  вусныя  адказы  i  вынiкi  цэнтралiзаванага
тэсцiравання вучняў па кожнаму прадмету ацэньваюцца ў адпаведнасцi з
зацверджанымi  Мiнiстэрствам  адукацыi  Рэспублiкi  Беларусь нормамi
ацэнкi ведаў, уменняў i навыкаў вучняў агульнаадукацыйных школ.
     Вынiкi  цэнтралiзаванага  тэсцiравання  па аднаму або некалькiх
прадметах   могуць  па  заявах  вучняў  залiчвацца   экзаменацыйнымi
камiсiямi  агульнаадукацыйных  школ  у  якасцi  адзнакi   выпускнога
экзамену  па  адпаведнаму  прадмету  i  ўлiчвацца  пры   выстаўленнi
падагульняючых  адзнак. У гэтым выпадку выпускны экзамен па прадмету
вучнi не здаюць".

Мiнiстр                                                  В.I.СТРАЖАЎ




<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России