ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
19 красавiка 2001 г. № 558
АБ ПАДПIСАННI ПРАГРАМЫ СУПРАЦОЎНIЦТВА ПАМIЖ УРАДАМ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI IНДЫЯ Ў
ГАЛIНЕ КУЛЬТУРЫ, МАСТАЦТВА, АДУКАЦЫI I СРОДКАЎ
МАСАВАЙ IНФАРМАЦЫI НА 2001-2003 ГАДЫ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства культуры, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам юстыцыi i iншымi
зацiкаўленымi рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, аб
падпiсаннi Праграмы супрацоўнiцтва памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь
i Урадам Рэспублiкi Iндыя ў галiне культуры, мастацтва, адукацыi i
сродкаў масавай iнфармацыi на 2001-2003 гады (прыкладаецца)*.
__________________________
*Не рассылаецца.
Упаўнаважыць Мiнiстра культуры Гуляку Леанiда Паўлавiча на
падпiсанне ад iмя Урада Рэспублiкi Беларусь названай Праграмы.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
<<< Главная
страница | < Назад
|