ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
16 красавiка 2001 г. № 530
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI
БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РАСIЙСКАЙ ФЕДЭРАЦЫI АБ УМОВАХ
ЗАСНАВАННЯ I ДЗЕЙНАСЦI БЕЛАРУСКА-РАСIЙСКАГА
УНIВЕРСIТЭТА
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Зацвердзiць Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам Расiйскай Федэрацыi аб умовах заснавання i дзейнасцi
Беларуска-Расiйскага унiверсiтэта, падпiсанае ў г.Магiлёве 19
студзеня 2001 г.
Прызначыць Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь органам,
якi каардынуе выкананне дадзенага Пагаднення.
Даручыць Мiнiстэрству замежных спраў Рэспублiкi Беларусь
накiраваць паведамленне Расiйскаму Боку аб выкананнi Рэспублiкай
Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сiлу
дадзенага Пагаднення.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН