ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
12 красавiка 2001 г. № 518
АБ УВЕКАВЕЧАННI ПАМЯЦI НАРОДНАГА АРТЫСТА БЕЛАРУСI
ВУЯЧЫЧА В.Л.
У мэтах увекавечання памяцi народнага артыста Беларусi Вуячыча
Вiктара Лук`янавiча Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
пастанаўляе:
Мiнiстэрству культуры, Мiнскаму гарвыканкому ўстанавiць у 2001
годзе надмагiльны помнiк на месцы пахавання В.Л.Вуячыча на Усходнiх
могiлках у горадзе Мiнску.
Фiнансаванне работ па праектаванню i стварэнню скульптурнай
часткi ў памеры 1 млн.рублёў ажыццявiць за кошт сродкаў Мiнiстэрства
культуры, агульнабудаўнiчых работ i работ па добраўпарадкаванню
тэрыторыi - за кошт сродкаў Мiнскага гарвыканкома.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН