ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
11 красавiка 2001 г. № 501
АБ УЗНАГАРОДЖАННI А.П.МЕЛЬНIКАВА ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ
САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
За шматгадовую плённую працу, значны асабiсты ўклад у развiццё
лiцейнай вытворчасцi аўтамабiльнай галiны, распрацоўку новых
тэхналогiй i стварэнне высокапрадукцыйнага лiцейнага абсталявання
ўзнагародзiць дырэктара Навукова-вытворчага рэспублiканскага
унiтарнага прадпрыемства "Iнстытут БЕЛНДIЛIЦ" Мельнiкава Аляксея
Пятровiча Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН