ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
22 сакавiка 2001 г. № 386
АБ УЗНАГАРОДЖАННI РАБОТНIКАЎ АДУКАЦЫI ГАНАРОВАЙ
ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Узнагародзiць Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь работнiкаў адукацыi:
Плескацэвiча Мiкалая Мiронавiча, начальнiка Рэспублiканскай
дзяржаўнай iнспекцыi сiстэмы адукацыi Рэспублiкi Беларусь, - за
шматгадовую добрасумленную працу, значны ўклад у развiццё сiстэмы
адукацыi ў рэспублiцы;
Свiрыдава Вадзiма Васiльевiча, галоўнага навуковага
супрацоўнiка ўстановы Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта
"Навуковадаследчы iнстытут фiзiка-хiмiчных праблем", - за вялiкi
асабiсты ўклад у арганiзацыю навуковых даследаванняў, падрыхтоўку
навуковых кадраў вышэйшай квалiфiкацыi;
Яноўскага Алега Антонавiча, прарэктара па вучэбнай рабоце
Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта, - за шматгадовую плённую працу
па падрыхтоўцы высокаквалiфiкаваных спецыялiстаў, вялiкi асабiсты
ўклад у развiццё гiстарычнай навукi.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
<<< Главная
страница | < Назад
|