ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
21 сакавiка 2001 г. № 382
АБ ВЫДЗЯЛЕННI ГРАШОВЫХ СРОДКАЎ КАЛГАСАМ, САЎГАСАМ
I IНШЫМ АРГАНIЗАЦЫЯМ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Выдзелiць у 2001 годзе за кошт сродкаў рэспублiканскага фонду
падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i
аграрнай навукi, прадугледжаных на расходы "Iншыя субсiдыi на
неадкладныя патрэбы", 173 млн.рублёў, у тым лiку: 24 млн.рублёў для
калгаса "Краiна Саветаў" Слуцкага раёна на набыццё трактара
МТЗ-1221, 10 млн.рублёў ўпраўлення сельскай гаспадаркi i харчавання
Дрыбiнскага райвыканкома на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнiчнай базы,
80 млн.рублёў для сельскагаспадарчага калектыўнага прадпрыемства
"Астрамечава" Брэсцкага раёна i 10 млн.рублёў для саўгаса "Лукавец"
Вiлейскага раёна на папаўненне ўласных абаротных сродкаў, 20
млн.рублёў для ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга калгаса "Камiнтэрн"
Магiлёўскага раёна на набыццё абсталявання, 5 млн.рублёў для
Брэсцкай дзяржаўнай абласной сельскагаспадарчай доследнай станцыi
для камплектацыi новаўтворанай лабараторыi, па 2,4 млн.рублёў для
унiтарнага камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства "Саўгас
"Авангард" i калгаса iмя Дзiмiтрава Круглянскага раёна на
першапачатковы ўзнос за тэхнiку, выдзеленую на ўмовах
доўгатэрмiновай арэнды, 10 млн.рублёў для унiтарнага камунальнага
сельскагаспадарчага прадпрыемства "Саўгас "Круча" Круглянскага раёна
на папаўненне ўласных абаротных сродкаў i рамонт тэхнiкi, 9,2
млн.рублёў для калгаса "Чырвоны Кастрычнiк" Шклоўскага раёна на
рамонт тэхнiкi.
Мiнiстэрству сельскай гаспадаркi i харчавання, Мiнiстэрству
фiнансаў забяспечыць кантроль за мэтавым выкарыстаннем названых
сродкаў.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
<<< Главная
страница | < Назад
|