ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
21 сакавiка 2001 г. № 373
АБ УЗНАГАРОДЖАННI А.А.ДАВЫДОЎСКАГА ГАНАРОВАЙ
ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
За шматгадовую добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага
кiравання, асабiсты ўклад у развiццё i ўмацаванне iнтэграцыйных
сувязей з дзяржавамi - удзельнiцамi Садружнасцi Незалежных Дзяржаў
узнагародзiць намеснiка начальнiка ўпраўлення мiждзяржаўнага
супрацоўнiцтва Апарату Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
Давыдоўскага Алега Арцёмавiча Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН