ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
21 сакавiка 2001 г. № 380
АБ УЗНАГАРОДЖАННI РЭСПУБЛIКАНСКАГА УНIТАРНАГА
ПРАДПРЫЕМСТВА "ПРАЕКТНЫ IНСТЫТУТ БЕЛДЗIПРАЗЕМ"
ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI
БЕЛАРУСЬ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
За распрацоўку i ажыццяўленне землеўпарадкавальных
мерапрыемстваў, накiраваных на павышэнне эфектыўнасцi выкарыстання i
аховы зямель i ў сувязi з 40-годдзем з дня заснавання ўзнагародзiць
Рэспублiканскае унiтарнае прадпрыемства "Праектны iнстытут
Белдзiпразем" Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН