ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
19 сакавiка 2001 г. № 362
АБ ВЫДЗЯЛЕННI ГРАШОВЫХ СРОДКАЎ ДЗЯРЖАЎНАМУ
ПРАДПРЫЕМСТВУ - ВIЦЕБСКАЙ ЭКСПЕРЫМЕНТАЛЬНАЙ
ГАСПАДАРЦЫ НАВУКОВА-ВЫТВОРЧАГА АБ`ЯДНАННЯ БЕЛАРУСКАГА
НДI МЕЛIЯРАЦЫI I ЛУГАВОДСТВА
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Выдзелiць у 2001 годзе дзяржаўнаму прадпрыемству - Вiцебскай
эксперыментальнай гаспадарцы навукова-вытворчага аб`яднання
Беларускага НДI мелiярацыi i лугаводства за кошт сродкаў
рэспублiканскага фонду падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай
прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi, прадугледжаных на расходы
"Iншыя субсiдыi на неадкладныя патрэбы", 15 млн.рублёў на набыццё
насення, запчастак i гаруча-змазачных матэрыялаў.
Мiнiстэрству сельскай гаспадаркi i харчавання, Мiнiстэрству
фiнансаў забяспечыць кантроль за мэтавым выкарыстаннем названых
сродкаў.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
<<< Главная
страница | < Назад
|