ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
16 сакавiка 2001 г. № 351
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАГАДНЕННЯ АБ ГАНДЛЁВА-ЭКАНАМIЧНЫМ
СУПРАЦОЎНIЦТВЕ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I УРАДАМ ПАЎДНЁВА-АФРЫКАНСКАЙ РЭСПУБЛIКI
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Зацвердзiць Пагадненне аб гандлёва-эканамiчным супрацоўнiцтве
памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Паўднёва-Афрыканскай
Рэспублiкi, падпiсанае ў г.Прэторыi 23 кастрычнiка 2000 г.
Прызначыць Мiнiстэрства замежных спраў адказным за выкананне
названага Пагаднення.
Даручыць гэтаму Мiнiстэрству накiраваць Паўднёва-Афрыканскаму
Боку паведамленне аб выкананнi Рэспублiкай Беларусь
унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сiлу
дадзенага Пагаднення.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН