ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
3 сакавiка 2001 г. № 302
АБ ПРЫНЯЦЦI ПРАТАКОЛА АБ УНЯСЕННI ПАПРАВАК У
ПАГАДНЕННЕ АБ СТВАРЭННI МIЖНАРОДНАЙ СIСТЭМЫ I
АРГАНIЗАЦЫI КАСМIЧНАЙ СУВЯЗI "IНТЭРСПУТНIК"
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства сувязi, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў i Мiнiстэрствам юстыцыi, аб прыняццi
Пратакола аб унясеннi паправак у Пагадненне аб стварэннi мiжнароднай
сiстэмы i арганiзацыi касмiчнай сувязi "IНТЭРСПУТНIК", адобранага
Саветам Мiжнароднай арганiзацыi касмiчнай сувязi "IНТЭРСПУТНIК" на
XXV сесii ў г.Маскве 30 лiстапада 1996 г.
Вызначыць Мiнiстэрства сувязi органам, якi каардынуе выкананне
ўказанага Пратакола.
Мiнiстэрству замежных спраў накiраваць паведамленне дэпазiтарыю
аб выкананнi Рэспублiкай Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур,
неабходных для ўступлення ў сiлу названага Пратакола.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
<<< Главная
страница | < Назад
|