ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
26 лютага 2001 г. № 264
АБ УЗНАГАРОДЖАННI I.С.НАГОРСКАГА ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ
САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
За вялiкi асабiсты ўклад у развiццё сельскагаспадарчай навукi,
падрыхтоўку навуковых кадраў вышэйшай квалiфiкацыi ўзнагародзiць
саветнiка пры дырэкцыi Рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства
"Беларускi навукова-даследчы iнстытут механiзацыi сельскай
гаспадаркi" (УП "БелНДIМСГ") Нагорскага Iгара Станiслававiча
Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН