ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
23 лютага 2001 г. № 252
АБ ВЫДЗЯЛЕННI ГРАШОВЫХ СРОДКАЎ САЎГАСУ "ГАРАДЗЕЦ"
ШКЛОЎСКАГА РАЁНА
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Выдзелiць у 2001 годзе саўгасу "Гарадзец" Шклоўскага раёна на
набыццё камбiкорму 15 млн.рублёў за кошт сродкаў рэспублiканскага
фонду падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i
аграрнай навукi, прадугледжаных на расходы "Iншыя субсiдыi на
неадкладныя патрэбы".
Мiнiстэрству сельскай гаспадаркi i харчавання, Мiнiстэрству
фiнансаў забяспечыць кантроль за мэтавым выкарыстаннем названых
сродкаў.
Першы намеснiк
Прэм`ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь А.КАБЯКОЎ