ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
23 лютага 2001 г. № 258
АБ ПАДПIСАННI МЕМАРАНДУМА ПАМIЖ ДЗЯРЖАЎНЫМ МЫТНЫМ
КАМIТЭТАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I МЫТНЫМ ДЭПАРТАМЕНТАМ
ПРЫ МIНIСТЭРСТВЕ ФIНАНСАЎ ЛIТОЎСКАЙ РЭСПУБЛIКI АБ
РЭАЛIЗАЦЫI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI
БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ ЛIТОЎСКАЙ РЭСПУБЛIКI АБ
СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў БАРАЦЬБЕ З ПАРУШЭННЯМI МЫТНАГА
ЗАКАНАДАЎСТВА, ПАДПIСАНАГА Ў г.ВIЛЬНЮСЕ 12 ЛIПЕНЯ 1996 г.
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Пагадзiцца з прапановай Дзяржаўнага мытнага камiтэта,
узгодненай з Мiнiстэрствам замежных спраў i Мiнiстэрствам юстыцыi,
аб падпiсаннi Мемарандума памiж Дзяржаўным мытным камiтэтам
Рэспублiкi Беларусь i Мытным дэпартаментам пры Мiнiстэрстве фiнансаў
Лiтоўскай Рэспублiкi аб рэалiзацыi Пагаднення памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Урадам Лiтоўскай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве
ў барацьбе з парушэннямi мытнага заканадаўства, падпiсанага ў
г.Вiльнюсе 12 лiпеня 1996 г.
Першы намеснiк
Прэм`ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь А.КАБЯКОЎ
<<< Главная
страница | < Назад
|