ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
20 лютага 2001 г. № 234
АБ ВЫДЗЯЛЕННI БЕЛАРУСКАМУ IНСТЫТУТУ СIСТЭМНАГА
АНАЛIЗУ I IНФАРМАЦЫЙНАГА ЗАБЕСПЯЧЭННЯ НАВУКОВА-ТЭХНIЧНАЙ
СФЕРЫ СРОДКАЎ З РЭСПУБЛIКАНСКАГА БЮДЖЭТУ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Дазволiць Мiнiстэрству фiнансаў выдзелiць у 2001 годзе
Беларускаму iнстытуту сiстэмнага аналiзу i iнфармацыйнага
забеспячэння навукова-тэхнiчнай сферы са сродкаў, якiя прадугледжаны
ў Лiмiтах расходаў на фiнансаванне навуковай, навукова-тэхнiчнай i
iнавацыйнай дзейнасцi за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту на
2001 год, зацверджаных пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ад 12 студзеня 2001 г. № 40 (Нацыянальны рэестр прававых
актаў Рэспублiкi Беларусь, 2001 г., № 8, 5/5021), для Дзяржаўнага
камiтэта па навуцы i тэхналогiях на мiжнароднае навукова-тэхнiчнае
супрацоўнiцтва, 4,1 млн.рублёў на пакрыццё дадатковых расходаў па
правядзенню Дзён навукi Рэспублiкi Беларусь у Сацыялiстычнай
Рэспублiцы В`етнам у снежнi 2000 г.
Мiнiстэрству фiнансаў, Дзяржаўнаму камiтэту па навуцы i
тэхналогiях забяспечыць кантроль за мэтавым выкарыстаннем указаных
сродкаў.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
<<< Главная
страница | < Назад
|