ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
19 лютага 2001 г. № 222
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI
БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI АРМЕНIЯ АБ
НАВУКОВА-ТЭХНIЧНЫМ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Зацвердзiць Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам Рэспублiкi Арменiя аб навукова-тэхнiчным супрацоўнiцтве,
падпiсанае ў г.Ерэване 31 кастрычнiка 2000 г.
Даручыць Мiнiстэрству замежных спраў накiраваць паведамленне
Рэспублiцы Арменiя аб выкананнi ўнутрыдзяржаўных працэдур,
неабходных для ўступлення ў сiлу названага Пагаднення.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН