ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
16 лютага 2001 г. № 213
АБ ПАДПIСАННI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI МАЛДОВА АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ
СТАНДАРТЫЗАЦЫI, АКРЭДЫТАЦЫI I СЕРТЫФIКАЦЫI
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Дзяржаўнага камiтэта па стандартызацыi,
метралогii i сертыфiкацыi, узгодненую з Мiнiстэрствам замежных спраў
i Мiнiстэрствам юстыцыi, аб падпiсаннi Пагаднення памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Малдова аб супрацоўнiцтве ў
галiне стандартызацыi, акрэдытацыi i сертыфiкацыi (прыкладаецца)*.
Упаўнаважыць Старшыню Дзяржаўнага камiтэта па стандартызацыi,
метралогii i сертыфiкацыi Карашкова Валерыя Мiкалаевiча на
падпiсанне ўказанага Пагаднення, дазволiўшы ўносiць у яго пры
неабходнасцi змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага
характару.
___________________________
*Не рассылаецца.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
<<< Главная
страница | < Назад
|