ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
15 лютага 2001 г. № 207
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI
БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI МАЛДОВА АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ
Ў ГАЛIНЕ ВЕТЭРЫНАРЫI
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Зацвердзiць Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам Рэспублiкi Малдова аб супрацоўнiцтве ў галiне ветэрынарыi,
падпiсанае ў г.Мiнску 29 чэрвеня 2000 г.
Назначыць Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання
Рэспублiкi Беларусь адказным за выкананне названага Пагаднення.
2. Мiнiстэрству замежных спраў Рэспублiкi Беларусь накiраваць
Малдаўскаму Боку паведамленне аб выкананнi Рэспублiкай Беларусь
унутрыдзяржаўных працэдур, якiя неабходны для ўступлення ў сiлу
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi
Малдова аб супрацоўнiцтве ў галiне ветэрынарыi.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН