ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
7 лютага 2001 г. № 164
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ ЭСТОНСКАЙ РЭСПУБЛIКI
АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ ВЕТЭРЫНАРЫI
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Прыняць прапанову Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i
харчавання, узгодненую з Мiнiстэрствам замежных спраў i
Мiнiстэрствам юстыцыi, аб правядзеннi перагавораў па праекту
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Эстонскай
Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве ў галiне ветэрынарыi.
2. Зацвердзiць праект Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi
Беларусь i Урадам Эстонскай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве ў галiне
ветэрынарыi (прыкладаецца)* у якасцi асновы для вядзення
перагавораў, прадугледжаных дадзенай пастановай.
_____________________________
*Не рассылаецца.
Дазволiць уносiць у праект названага Пагаднення змяненнi i
дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.
3. Упаўнаважыць начальнiка Галоўнага ўпраўлення ветэрынарыi з
Дзяржаўнай ветэрынарнай iнспекцыяй Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi
i харчавання Аксёнава Аляксандра Макаравiча на вядзенне ад iмя Урада
Рэспублiкi Беларусь перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Урадам Эстонскай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве
ў галiне ветэрынарыi.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН