ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
1 лютага 2001 г. № 139
АБ УЗНАГАРОДЖАННI У.I.ХОЛАДА ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА
МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
За актыўную працу па ахове навакольнага асяроддзя, значны ўклад
у захаванне i аднаўленне прыродных рэсурсаў Рэспублiкi Беларусь
узнагародзiць начальнiка Смалявiцкай раённай iнспекцыi прыродных
рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Холада Уладзiмiра Iванавiча
Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН