ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
20 студзеня 2001 г. № 76
АБ УЗНАГАРОДЖАННI В.А.ЖМАЙЛIКА ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА
МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
За шматгадовую плённую працу, значны асабiсты ўклад у
арганiзацыю вытворчасцi i выпуск новай збожжа- i кормаўборачнай
тэхнiкi для сельскай гаспадаркi ўзнагародзiць генеральнага дырэктара
вытворчага аб`яднання "Гомсельмаш" Жмайлiка Валерыя Аляксеевiча
Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
Першы намеснiк Прэм`ер-мiнiстра
Рэспублiкi Беларусь А.КАБЯКОЎ