ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
18 студзеня 2001 г. № 64
АБ ЗАКЛЮЧЭННI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I УРАДАМ РАСIЙСКАЙ ФЕДЭРАЦЫI АБ УМОВАХ ЗАСНАВАННЯ I
ДЗЕЙНАСЦI БЕЛАРУСКА-РАСIЙСКАГА ТЭХНIЧНАГА УНIВЕРСIТЭТА
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства адукацыi, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам юстыцыi, Мiнiстэрствам
фiнансаў, Мiнiстэрствам эканомiкi, Мiнiстэрствам працы, аб
заключэннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам
Расiйскай Федэрацыi аб умовах заснавання i дзейнасцi
Беларуска-Расiйскага тэхнiчнага унiверсiтэта.
Зацвердзiць у якасцi асновы для вядзення перагавораў праект
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Расiйскай
Федэрацыi аб умовах заснавання i дзейнасцi Беларуска-Расiйскага
тэхнiчнага унiверсiтэта (прыкладаецца) *).
Упаўнаважыць Мiнiстра адукацыi Стражава Васiлiя Iванавiча на
правядзенне ад iмя Урада Рэспублiкi Беларусь перагавораў па праекту
названага Пагаднення, дазволiўшы ўносiць у праект Пагаднення
неабходныя змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага
характару, i пры ўмове дасягнення дамоўленасцi - на падпiсанне
гэтага Пагаднення.
____________________________
*) Не рассылаецца.
Першы намеснiк Прэм`ер-мiнiстра
Рэспублiкi Беларусь А.КАБЯКОЎ
<<< Главная
страница | < Назад
|