ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
11 студзеня 2001 г. № 29
АБ НАЗНАЧЭННI ЧЛЕНА ПРАЎЛЕННЯ I НАМЕСНIКА ЧЛЕНА ПРАЎЛЕННЯ
(КУРАТОРЫУМА) ФОНДУ ДОБРААХВОТНЫХ ВЫПЛАТ РЭСПУБЛIКАЙ
АЎСТРЫЯ АСОБАМ, ШТО БЫЛI ПАГНАНЫ НА ПРЫМУСОВЫЯ РАБОТЫ
НАЦЫЯНАЛ-САЦЫЯЛIСЦКIМ РЭЖЫМАМ (ФОНД ПРЫМIРЭННЯ)
___________________________________________________________
Постановление утратило силу постановлением Совета Министров
Республики Беларусь от 30 апреля 2003 г. № 589
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь,
2003 г., № 52, 5/12406)
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Назначыць:
старшыню праўлення Беларускага рэспублiканскага фонду
"Узаемаразуменне i прымiрэнне" Герасiмава В.Я. членам праўлення
(кураторыума) Фонду добраахвотных выплат Рэспублiкай Аўстрыя асобам,
што былi пагнаны на прымусовыя работы нацыянал-сацыялiсцкiм рэжымам
(Фонд прымiрэння);
першага намеснiка старшынi праўлення Беларускага
рэспублiканскага фонду "Узаемаразуменне i прымiрэнне" Богдана М.I.
намеснiкам члена праўлення (кураторыума) названага Фонду.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
<<< Главная
страница | < Назад
|