ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
20 снежня 2002 г. № 56
АБ УНЯСЕННI ДАПАЎНЕННЯ Ў ПАЛАЖЭННЕ АБ АТЭСТАЦЫI ПЕДАГАГIЧНЫХ
РАБОТНIКАЎ СIСТЭМЫ АДУКАЦЫI (АКРАМЯ ВЫШЭЙШЫХ НАВУЧАЛЬНЫХ
УСТАНОЎ) РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi
Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ад 29 кастрычнiка 2001 г. № 1554 "Об утверждении Положения
о Министерстве образования Республики Беларусь" (Национальный реестр
правовых актов Республики Беларусь, 2001 г., № 103, 5/9279), i з
мэтай выканання пункта 4 Плана мерапрыемстваў па падрыхтоўцы
канкрэтных дакументаў, якiя забяспечваюць рэалiзацыю даручэнняў
Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, накiраваных на далейшае
ўдасканаленне работы па выяўленнi i развiццi здольнасцей таленавiтай
моладзi, зацверджанага загадам Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi
Беларусь ад 29 лiпеня 2001 г. № 368 "Аб мерах па рэалiзацыi
даручэнняў Главы дзяржавы, дадзеных у ходзе сустрэчы з навучэнцамi -
пераможцамi мiжнародных алiмпiяд 15 мая 2001 г.", Мiнiстэрства
адукацыi Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Пункт 20 Палажэння аб атэстацыi педагагiчных работнiкаў сiстэмы
адукацыi (акрамя вышэйшых навучальных устаноў) Рэспублiкi Беларусь,
зацверджанага загадам Мiнiстра адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь
ад 7 снежня 1995 г. № 456 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб атэстацыi
педагагiчных работнiкаў сiстэмы адукацыi (акрамя ВНУ) Рэспублiкi
Беларусь i Палажэння аб квалiфiкацыйным экзамене" (Национальный
реестр правовых актов Республики Беларусь, 2001 г., № 8, 8/4526),
дапоўнiць падпунктам 20.7 наступнага зместу:
"20.7. педагагiчныя работнiкi, якiя падрыхтавалi пераможцаў
мiжнародных, рэспублiканскiх прадметных алiмпiяд навучэнцаў устаноў
адукацыi, якiя забяспечваюць агульную сярэднюю,
прафесiянальна-тэхнiчную, сярэднюю спецыяльную адукацыю, а таксама
пераможцаў мiжнародных i рэспублiканскiх конкурсаў i фестываляў
тэхнiчнай i мастацкай творчасцi навучэнскай моладзi.".
Першы намеснiк Мiнiстра А.I.ЖУК
УЗГОДНЕНА
Прэзiдыум Цэнтральнага
камiтэта Беларускага
прафсаюза работнiкаў
адукацыi i навукi
Старшыня Т.I.Чобатава
Пратакол № 29 ад 11.12.2002
<<< Главная
страница | < Назад
|