ЗАКОН РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
16 декабря 2002 г. № 163-З
О РАТИФИКАЦИИ КОНВЕНЦИИ МЕЖДУ ПРАВИТЕЛЬСТВОМ
РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ И ПРАВИТЕЛЬСТВОМ РЕСПУБЛИКИ КОРЕЯ
ОБ ИЗБЕЖАНИИ ДВОЙНОГО НАЛОГООБЛОЖЕНИЯ И ПРЕДОТВРАЩЕНИИ
УКЛОНЕНИЯ ОТ УПЛАТЫ НАЛОГОВ В ОТНОШЕНИИ НАЛОГОВ НА ДОХОДЫ
Принят Палатой представителей 21 ноября 2002 года
Одобрен Советом Республики 2 декабря 2002 года
Ратифицировать Конвенцию между Правительством Республики
Беларусь и Правительством Республики Корея об избежании двойного
налогообложения и предотвращении уклонения от уплаты налогов в
отношении налогов на доходы, подписанную в г.Сеуле 20 мая 2002
года.
Президент Республики Беларусь А.ЛУКАШЕНКО
КАНВЕНЦЫЯ
памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Карэя
аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання i папярэджаннi
ўхiлення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на даходы
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Рэспублiкi Карэя,
жадаючы заключыць Канвенцыю аб пазбяганнi двайнога
падаткаабкладання i папярэджаннi ўхiлення ад выплаты падаткаў у
дачыненнi да падаткаў на даходы,
пагадзiлiся аб наступным:
Артыкул 1
Асобы, да якiх прымяняецца Канвенцыя
Дадзеная Канвенцыя прымяняецца да асоб, якiя з`яўляюцца
рэзiдэнтамi адной або абедзвюх Дагаворных Дзяржаў.
Артыкул 2
Падаткi, на якiя распаўсюджваецца Канвенцыя
1. Дадзеная Канвенцыя прымяняецца да падаткаў на даходы, якiя
спаганяюцца ад iмя Дагаворнай Дзяржавы або яе мясцовых органаў улады
незалежна ад спосабу iх спагнання.
2. Падаткамi на даходы лiчацца ўсе падаткi, якiя спаганяюцца з
агульнай сумы даходаў або з элементаў даходу, уключаючы падаткi з
даходаў ад адчужэння рухомай або нерухомай маёмасцi.
3. Iснуючымi падаткамi, на якiя распаўсюджваецца дадзеная
Канвенцыя, з`яўляюцца, у прыватнасцi:
а) у Беларусi:
(i) падатак на даходы i прыбытак;
(ii) падаходны падатак з грамадзян i
(iii) падатак на нерухомасць
(далей - "беларускiя падаткi");
b) у Карэi:
(i) падаходны падатак;
(ii) падатак з карпарацый;
(iii) спецыяльны падатак на сельскае развiццё i
(iv) падатак на асоб з пастаянным пражываннем
(далей - "карэйскiя падаткi").
4. Дадзеная Канвенцыя распаўсюджваецца таксама на любыя
iдэнтычныя або па сутнасцi аналагiчныя падаткi, якiя спаганяюцца
пасля даты падпiсання дадзенай Канвенцыi ў дапаўненне да iснуючых
падаткаў або замест iх. Кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў
паведамляюць адзiн аднаму аб любых iстотных змяненнях, якiя ўнесены
ў iх падатковыя заканадаўствы.
Артыкул 3
Агульныя азначэннi
1. Для мэт дадзенай Канвенцыi, калi з кантэксту не вынiкае
iншае:
а) тэрмiн "Беларусь" абазначае Рэспублiку Беларусь i пры
выкарыстаннi ў геаграфiчным сэнсе абазначае тэрыторыю, якая
знаходзiцца пад суверэнiтэтам Рэспублiкi Беларусь i якая ў
адпаведнасцi з заканадаўствам Беларусi i мiжнародным правам
знаходзiцца пад юрысдыкцыяй Рэспублiкi Беларусь;
b) тэрмiн "Карэя" абазначае Рэспублiку Карэя i пры выкарыстаннi
ў геаграфiчным сэнсе абазначае тэрыторыю Рэспублiкi Карэя, уключаючы
яе тэрытарыяльныя воды i любую вобласць, якая прымыкае да
тэрытарыяльных вод Рэспублiкi Карэя, якая ў адпаведнасцi з
мiжнародным правам была або можа быць у далейшым вызначана ў
адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Карэя як вобласць, у
дачыненнi да якой Рэспублiка Карэя можа ажыццяўляць суверэнныя правы
адносна марскога дна i нетраў i iх прыродных рэсурсаў;
с) тэрмiны "адна Дагаворная Дзяржава" i "другая Дагаворная
Дзяржава" абазначаюць, у залежнасцi ад кантэксту, Беларусь або
Карэю;
d) тэрмiн "падатак" абазначае, у залежнасцi ад кантэксту,
карэйскi падатак або беларускi падатак;
е) тэрмiн "асоба" ўключае фiзiчную асобу, кампанiю i любое
iншае аб`яднанне асоб;
f) тэрмiн "кампанiя" абазначае любую карпаратыўную арганiзацыю
або любую арганiзацыю, якая разглядаецца ў якасцi карпаратыўнай
арганiзацыi для падатковых мэт;
g) тэрмiны "прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы" i
"прадпрыемства другой Дагаворнай Дзяржавы" абазначаюць адпаведна
прадпрыемства, якiм кiруе рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы, i
прадпрыемства, якiм кiруе рэзiдэнт другой Дагаворнай Дзяржавы;
h) тэрмiн "мiжнародная перавозка" абазначае любую перавозку
марскiм або паветраным суднам, што эксплуатуецца прадпрыемствам,
якое з`яўляецца рэзiдэнтам адной Дагаворнай Дзяржавы, за выключэннем
выпадкаў, калi марское або паветранае судна эксплуатуецца выключна
памiж пунктамi ў другой Дагаворнай Дзяржаве;
i) тэрмiн "грамадзянiн" абазначае:
(i) любую фiзiчную асобу, якая мае грамадзянства Дагаворнай
Дзяржавы;
(ii) любую юрыдычную асобу, таварыства або асацыяцыю, якiя
атрымлiваюць свой статус як такi па заканадаўству, што дзейнiчае ў
Дагаворнай Дзяржаве;
j) тэрмiн "кампетэнтны орган" абазначае:
(i) у Беларусi - Мiнiстэрства па падатках i зборах або яго
паўнамоцнага прадстаўнiка;
(ii) у Карэi - Мiнiстра фiнансаў i эканомiкi або яго
паўнамоцнага прадстаўнiка.
2. Што датычыцца прымянення дадзенай Канвенцыi Дагаворнай
Дзяржавай у любы час, то любы тэрмiн, не вызначаны ў ёй, мае, калi з
кантэксту не вынiкае iншае, тое значэнне, якое ён мае па
заканадаўству гэтай Дзяржавы ў дачыненнi да падаткаў, на якiя
распаўсюджваецца дадзеная Канвенцыя, прычым любое значэнне па
адпаведнаму падатковаму заканадаўству гэтай Дзяржавы пераважае над
значэннем, якое надаецца гэтаму тэрмiну iншымi законамi гэтай
Дзяржавы.
Артыкул 4
Рэзiдэнт
1. Для мэт дадзенай Канвенцыi тэрмiн "рэзiдэнт адной Дагаворнай
Дзяржавы" абазначае любую асобу, якая па заканадаўству гэтай
Дзяржавы падлягае падаткаабкладанню ў ёй на падставе месцажыхарства,
пастаяннага месцазнаходжання, месца рэгiстрацыi, месца знаходжання
галаўнога або асноўнага офiса, месца кiравання або любой iншай
аналагiчнай прыкметы, а таксама ўключае гэту Дзяржаву i любы яе
мясцовы орган улады. Гэты тэрмiн, аднак, не распаўсюджваецца на
асобу, якая падлягае падаткаабкладанню ў гэтай Дзяржаве толькi ў
дачыненнi да даходаў з крынiц у гэтай Дзяржаве.
2. Калi ў адпаведнасцi з палажэннямi пункта 1 фiзiчная асоба
з`яўляецца рэзiдэнтам абедзвюх Дагаворных Дзяржаў, яе становiшча
вызначаецца наступным чынам:
а) яна лiчыцца рэзiдэнтам толькi той Дзяржавы, у якой яна мае
пастаяннае жыллё; калi яна мае пастаяннае жыллё ў абедзвюх
Дзяржавах, яна лiчыцца рэзiдэнтам толькi той Дзяржавы, у якой яна
мае больш цесныя асабiстыя i эканамiчныя сувязi (цэнтр жыццёвых
iнтарэсаў);
b) калi Дзяржава, у якой знаходзiцца цэнтр яе жыццёвых
iнтарэсаў, не можа быць вызначана або калi яна не мае пастаяннага
жылля нi ў адной з Дзяржаў, яна лiчыцца рэзiдэнтам толькi той
Дзяржавы, у якой яна звычайна пражывае;
с) калi яна звычайна пражывае ў абедзвюх Дзяржавах або калi яна
звычайна не пражывае нi ў адной з iх, яна лiчыцца рэзiдэнтам толькi
той Дзяржавы, грамадзянiнам якой яна з`яўляецца;
d) калi кожная Дзяржава лiчыць яе сваiм грамадзянiнам у
адпаведнасцi з заканадаўствам або калi яна не з`яўляецца
грамадзянiнам нi адной з iх, то кампетэнтныя органы Дагаворных
Дзяржаў вырашаюць пытанне па ўзаемнай згодзе.
3. Калi ў адпаведнасцi з палажэннямi пункта 1 асоба, якая не
з`яўляецца фiзiчнай асобай, з`яўляецца рэзiдэнтам абедзвюх
Дагаворных Дзяржаў, яна лiчыцца рэзiдэнтам толькi той Дзяржавы, у
якой размешчаны яе фактычны кiруючы орган. У выпадку сумнення
кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў вырашаюць пытанне па ўзаемнай
згодзе.
Артыкул 5
Пастаяннае прадстаўнiцтва
1. Для мэт дадзенай Канвенцыi тэрмiн "пастаяннае
прадстаўнiцтва" абазначае пастаяннае месца дзейнасцi, праз якое
поўнасцю або часткова ажыццяўляецца камерцыйная дзейнасць
прадпрыемства.
2. Тэрмiн "пастаяннае прадстаўнiцтва" ўключае, у прыватнасцi:
а) месца кiравання;
b) аддзяленне;
с) кантору;
d) фабрыку;
е) майстэрню;
f) руднiк, нафтавую або газавую свiдравiну, кар`ер або любое
iншае месца здабычы прыродных рэсурсаў.
3. Будаўнiчая пляцоўка або будаўнiчы або мантажны аб`ект
з`яўляюцца пастаянным прадстаўнiцтвам, толькi калi яны цягнуцца
больш 12 месяцаў.
4. Нягледзячы на папярэднiя палажэннi гэтага артыкула, тэрмiн
"пастаяннае прадстаўнiцтва" не разглядаецца як той, якi ўключае:
а) выкарыстанне збудаванняў выключна для мэт захоўвання,
дэманстрацыi або пастаўкi тавараў або вырабаў, якiя належаць
прадпрыемству;
b) утрыманне запасаў тавараў або вырабаў, якiя належаць
прадпрыемству, выключна ў мэтах захоўвання, дэманстрацыi або
дастаўкi;
с) утрыманне запасаў тавараў або вырабаў, якiя належаць
прадпрыемству, выключна для мэт перапрацоўкi другiм прадпрыемствам;
d) утрыманне пастаяннага месца дзейнасцi выключна для мэт
закупкi тавараў або вырабаў або для збору iнфармацыi для
прадпрыемства;
е) утрыманне пастаяннага месца дзейнасцi выключна для мэт
ажыццяўлення для прадпрыемства любой iншай дзейнасцi падрыхтоўчага
або дапаможнага характару;
f) утрыманне пастаяннага месца дзейнасцi выключна для любога
спалучэння вiдаў дзейнасцi, што названы ў падпунктах "а"-"е", пры
ўмове, што такая дзейнасць у цэлым пастаяннага месца дзейнасцi, якая
вынiкае з гэтага спалучэння, мае падрыхтоўчы або дапаможны характар.
5. Нягледзячы на палажэннi пунктаў 1 i 2, калi асоба iншая, чым
агент з незалежным статусам, да якой прымяняецца пункт 6, дзейнiчае
ад iмя прадпрыемства i мае, i звычайна выкарыстоўвае ў Дагаворнай
Дзяржаве паўнамоцтвы заключаць кантракты ад iмя прадпрыемства, то
лiчыцца, што гэта прадпрыемства мае пастаяннае прадстаўнiцтва ў
гэтай Дзяржаве ў дачыненнi да любой дзейнасцi, якую гэта асоба
ажыццяўляе для прадпрыемства, калi дзейнасць такой асобы не
абмежавана той, якая прадстаўлена ў пункце 4 i якая, калi яна
ажыццяўляецца праз пастаяннае месца дзейнасцi, не робiць гэта
пастаяннае месца дзейнасцi пастаянным прадстаўнiцтвам згодна з
палажэннямi гэтага пункта.
6. Прадпрыемства не разглядаецца як тое, якое мае пастаяннае
прадстаўнiцтва ў Дагаворнай Дзяржаве толькi на той падставе, што яно
ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у гэтай Дзяржаве праз брокера,
камiсiянера або любога iншага агента з незалежным статусам пры
ўмове, што гэтыя асобы дзейнiчаюць у рамках сваёй звычайнай
прафесiянальнай дзейнасцi.
7. Той факт, што кампанiя, якая з`яўляецца рэзiдэнтам адной
Дагаворнай Дзяржавы, кантралюе або кантралюецца кампанiяй, якая
з`яўляецца рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы або якая ажыццяўляе
камерцыйную дзейнасць у гэтай другой Дзяржаве (праз пастаяннае
прадстаўнiцтва або iншым чынам), сам па сабе не пераўтварае адну з
гэтых кампанiй у пастаяннае прадстаўнiцтва другой.
Артыкул 6
Даходы ад нерухомай маёмасцi
1. Даходы, якiя атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы
ад нерухомай маёмасцi (уключаючы даход ад сельскай або лясной
гаспадаркi), што знаходзiцца ў другой Дагаворнай Дзяржаве, могуць
абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.
2. Тэрмiн "нерухомая маёмасць" мае тое значэнне, якое ён мае па
заканадаўству Дагаворнай Дзяржавы, у якой знаходзiцца гэта маёмасць.
Марскiя i паветраныя судны не разглядаюцца ў якасцi нерухомай
маёмасцi.
3. Палажэннi пункта 1 прымяняюцца да даходаў, якiя
атрымлiваюцца ад прамога выкарыстання, здачы ў арэнду або
выкарыстання нерухомай маёмасцi ў любой iншай форме.
4. Палажэннi пунктаў 1 i 3 прымяняюцца таксама да даходаў ад
нерухомай маёмасцi прадпрыемстваў i да даходаў ад нерухомай
маёмасцi, якая выкарыстоўваецца для аказання незалежных асабiстых
паслуг.
Артыкул 7
Прыбытак ад камерцыйнай дзейнасцi
1. Прыбытак прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы абкладаецца
падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве, калi толькi гэта прадпрыемства не
ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у другой Дагаворнай Дзяржаве праз
пастаяннае прадстаўнiцтва, якое размешчана там. Калi прадпрыемства
ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць, як зазначана вышэй, прыбытак
гэтага прадпрыемства можа абкладацца падаткам у другой Дзяржаве, але
толькi ў той частцы, якая адносiцца да гэтага пастаяннага
прадстаўнiцтва.
2. З улiкам палажэнняў пункта 3, калi прадпрыемства адной
Дагаворнай Дзяржавы ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у другой
Дагаворнай Дзяржаве праз пастаяннае прадстаўнiцтва, якое размешчана
там, то ў кожнай Дагаворнай Дзяржаве гэтаму пастаяннаму
прадстаўнiцтву залiчваецца прыбытак, якi яно магло б атрымаць у
выпадку, калi б яно было адасобленым i асобным прадпрыемствам, што
занята такой жа або аналагiчнай дзейнасцю ў такiх жа або аналагiчных
умовах i дзейнiчае цалкам незалежна ад прадпрыемства, пастаянным
прадстаўнiцтвам якога яно з`яўляецца.
3. Пры вызначэннi прыбытку пастаяннага прадстаўнiцтва
дапускаецца вылiчэнне выдаткаў, што панесены для мэт такога
пастаяннага прадстаўнiцтва, уключаючы кiраўнiцкiя i
агульнаадмiнiстрацыйныя расходы, што панесены як у Дзяржаве, дзе
размешчана пастаяннае прадстаўнiцтва, так i за яе межамi.
4. Нiякi прыбытак не адносiцца да пастаяннага прадстаўнiцтва на
падставе толькi закупкi гэтым пастаянным прадстаўнiцтвам тавараў або
вырабаў для прадпрыемства.
5. Для мэт папярэднiх пунктаў прыбытак, якi адносiцца да
пастаяннага прадстаўнiцтва, вызначаецца кожны год адным i тым жа
метадам, калi толькi не будзе дастатковай i важкай прычыны для яго
змянення.
6. Калi прыбытак уключае вiды даходаў, якiя разглядаюцца асобна
ў iншых артыкулах дадзенай Канвенцыi, палажэннi гэтых артыкулаў не
закранаюцца палажэннямi дадзенага артыкула.
Артыкул 8
Марскi i паветраны транспарт
1. Прыбытак прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы ад
эксплуатацыi марскiх або паветраных суднаў у мiжнародных перавозках
абкладаецца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве.
2. Палажэннi пункта 1 прымяняюцца таксама да прыбытку ад удзелу
ў пуле, сумеснай дзейнасцi або мiжнародным транспартным агенцтве.
Артыкул 9
Асацыiраваныя прадпрыемствы
1. У выпадку, калi:
а) прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы прама або ўскосна
ўдзельнiчае ў кiраваннi, кантролi або капiтале прадпрыемства другой
Дагаворнай Дзяржавы або
b) адны i тыя ж асобы прама або ўскосна ўдзельнiчаюць у
кiраваннi, кантролi або капiтале прадпрыемства адной Дагаворнай
Дзяржавы i прадпрыемства другой Дагаворнай Дзяржавы i ў кожным
выпадку памiж двума прадпрыемствамi ў iх камерцыйных або фiнансавых
узаемаадносiнах ствараюцца або ўстанаўлiваюцца ўмовы, адрозныя ад
тых, якiя мелi б месца памiж двума незалежнымi прадпрыемствамi, тады
любы прыбытак, якi быў бы налiчаны аднаму з iх, але з-за наяўнасцi
гэтых умоў не быў яму налiчаны, можа быць уключаны ў прыбытак гэтага
прадпрыемства i адпаведна абкладзены падаткам.
2. У выпадку, калi адна Дагаворная Дзяржава ўключае ў прыбытак
прадпрыемствы гэтай Дзяржавы i адпаведна абкладае падаткам,
прыбытак, па якому прадпрыемства другой Дагаворнай Дзяржавы было
абкладзена падаткам у гэтай другой Дзяржаве, i прыбытак, такiм чынам
уключаны, з`яўляюцца прыбыткам, якi быў бы налiчаны прадпрыемству
першай названай Дзяржавы, калi б умовы, што створаны памiж двума
прадпрыемствамi, былi б такiмi ж, як памiж незалежнымi
прадпрыемствамi, тады гэта другая Дзяржава робiць адпаведную
карэкцiроўку ў суме падатку, што спаганяецца з гэтага прыбытку. Пры
вызначэннi такой карэкцiроўкi належная ўвага ўдзяляецца iншым
палажэнням дадзенай Канвенцыi, а кампетэнтныя органы Дагаворных
Дзяржаў пры неабходнасцi пракансультуюцца адзiн з адным.
Артыкул 10
Дывiдэнды
1. Дывiдэнды, што выплачваюцца кампанiяй, якая з`яўляецца
рэзiдэнтам адной Дагаворнай Дзяржавы, рэзiдэнту другой Дагаворнай
Дзяржавы, могуць абкладацца падаткамi ў гэтай другой Дзяржаве.
2. Аднак такiя дывiдэнды могуць таксама абкладацца падаткамi ў
той Дагаворнай Дзяржаве, рэзiдэнтам якой з`яўляецца кампанiя, што
выплачвае дывiдэнды, i ў адпаведнасцi з заканадаўствам гэтай
Дзяржавы, але калi сапраўдны ўладальнiк дывiдэндаў з`яўляецца
рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы, спаганяемы падатак не
перавышае:
а) 5 працэнтаў валавой сумы дывiдэндаў, калi сапраўдным
уладальнiкам з`яўляецца кампанiя (iншая, чым таварыства), якая
непасрэдна валодае не менш чым 25 працэнтамi капiталу кампанii, што
выплачвае дывiдэнды;
b) 15 працэнтаў валавой сумы дывiдэндаў ва ўсiх iншых выпадках.
Гэты пункт не закранае падаткаабкладання кампанii ў дачыненнi
да прыбытку, з якога выплачваюцца дывiдэнды.
3. Тэрмiн "дывiдэнды" пры выкарыстаннi ў гэтым артыкуле
абазначае даход ад акцый або iншых правоў, што не з`яўляюцца
даўгавымi патрабаваннямi, якiя даюць права на ўдзел у прыбытку, а
таксама даход ад iншых правоў, якi падлягае такому ж падатковаму
рэжыму, як даходы ад акцый, у адпаведнасцi з заканадаўствам той
Дзяржавы, рэзiдэнтам якой з`яўляецца кампанiя, што размяркоўвае
прыбытак.
4. Палажэннi пунктаў 1 i 2 не прымяняюцца, калi сапраўдны
ўладальнiк дывiдэндаў, як рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы,
ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у другой Дагаворнай Дзяржаве,
рэзiдэнтам якой з`яўляецца кампанiя, што выплачвае дывiдэнды, праз
пастаяннае прадстаўнiцтва, што размешчана там, або аказвае ў гэтай
другой Дзяржаве незалежныя асабiстыя паслугi з пастаяннай базы, што
размешчана там, i холдынг, у дачыненнi да якога выплачваюцца
дывiдэнды, сапраўды адносiцца да такога пастаяннага прадстаўнiцтва
або пастаяннай базы. У такiм выпадку прымяняюцца палажэннi артыкула
7 або артыкула 14 у залежнасцi ад абставiн.
5. У выпадку, калi кампанiя, якая з`яўляецца рэзiдэнтам адной
Дагаворнай Дзяржавы, атрымлiвае прыбытак або даходы з другой
Дагаворнай Дзяржавы, гэта другая Дзяржава не абкладае падаткам
дывiдэнды, што выплачваюцца гэтай кампанiяй, за выключэннем, калi
такiя дывiдэнды выплачваюцца рэзiдэнту гэтай другой Дзяржавы або
калi холдынг, у дачыненнi да якога выплачваюцца дывiдэнды, сапраўды
звязаны з пастаянным прадстаўнiцтвам або пастаяннай базай, што
размешчаны ў гэтай другой Дзяржаве, i не падвяргае неразмеркаваны
прыбытак кампанii падатку на неразмеркаваны прыбытак кампанii, нават
калi дывiдэнды, якiя выплачваюцца, або неразмеркаваны прыбытак
складаюцца поўнасцю або часткова з прыбытку або даходу, якiя
ўзнiкаюць у такой другой Дзяржаве.
Артыкул 11
Працэнты
1. Працэнты, якiя ўзнiкаюць у адной Дагаворнай Дзяржаве i
выплачваюцца рэзiдэнту другой Дагаворнай Дзяржавы, могуць абкладацца
падаткамi ў гэтай другой Дзяржаве.
2. Аднак такiя працэнты могуць таксама абкладацца падаткамi ў
той Дагаворнай Дзяржаве, у якой яны ўзнiкаюць, i ў адпаведнасцi з
заканадаўствам гэтай Дзяржавы, але калi сапраўдны ўладальнiк
працэнтаў з`яўляецца рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы,
спаганяемы падатак не перавышае 10 працэнтаў валавой сумы
працэнтаў.
3. Нягледзячы на палажэннi пункта 2:
а) працэнты, якiя ўзнiкаюць у адной Дагаворнай Дзяржаве i якiя
атрымлiвае Урад другой Дагаворнай Дзяржавы, уключаючы яе мясцовыя
органы ўлады, Цэнтральны банк гэтай другой Дзяржавы або любую
фiнансавую ўстанову, якая ажыццяўляе функцыi дзяржаўнага характару,
або любым рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы ў дачыненнi да
даўгавога патрабавання, гарантаванага або ўскосна фiнансуемага
Урадам гэтай другой Дзяржавы, уключаючы яе мясцовыя органы ўлады,
Цэнтральны банк гэтай другой Дзяржавы або любую фiнансавую ўстанову,
якая ажыццяўляе функцыi дзяржаўнага характару, вызваляюцца ад
падаткаабкладання ў першай названай Дагаворнай Дзяржаве;
b) працэнты, якiя выплачваюцца ў сувязi з продажам у крэдыт
любога прамысловага, камерцыйнага або навуковага абсталявання,
абкладаюцца падаткам толькi ў той Дагаворнай Дзяржаве, рэзiдэнтам
якой з`яўляецца атрымальнiк.
4. Для мэт пункта 3 тэрмiны "Цэнтральны банк i фiнансавая
ўстанова, якая ажыццяўляе функцыi дзяржаўнага характару"
абазначаюць:
а) у выпадку Беларусi:
(i) Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь;
b) у выпадку Карэi:
(i) Банк Карэi;
(ii) Экспартна-iмпартны банк Карэi;
(iii) Банк развiцця Карэi i
(iv) такую другую фiнансавую ўстанову, якая ажыццяўляе функцыi
дзяржаўнага характару, як можа быць вызначана i ўзгоднена ў пiсьмах,
якiмi абмяняюцца кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў.
5. Тэрмiн "працэнты" пры выкарыстаннi ў гэтым артыкуле
абазначае даход ад даўгавых патрабаванняў любога вiду без залежнасцi
ад iпатэчнага забеспячэння i без залежнасцi ад валодання правам на
ўдзел у прыбытках даўжнiка, i ў прыватнасцi даход ад урадавых
каштоўных папер i даход ад аблiгацый або даўгавых абавязацельстваў,
уключаючы прэмii i выйгрышы па гэтых каштоўных паперах, аблiгацыях
або даўгавых абавязацельствах. Штрафы за несвоечасовыя выплаты не
разглядаюцца ў якасцi працэнтаў для мэт гэтага артыкула.
6. Палажэннi пунктаў 1 i 2 не прымяняюцца, калi сапраўдны
ўладальнiк працэнтаў, як рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы,
ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у другой Дагаворнай Дзяржаве, у
якой узнiкаюць працэнты, праз пастаяннае прадстаўнiцтва, якое
размешчана там, або аказвае ў гэтай другой Дзяржаве незалежныя
асабiстыя паслугi з пастаяннай базы, якая размешчана там, i даўгавое
патрабаванне, на падставе якога выплачваюцца працэнты, сапраўды
звязана з такiм пастаянным прадстаўнiцтвам або пастаяннай базай. У
такiм выпадку прымяняюцца палажэннi артыкула 7 або артыкула 14 у
залежнасцi ад абставiн.
7. Лiчыцца, што працэнты ўзнiкаюць у Дагаворнай Дзяржаве, калi
плацельшчыкам з`яўляецца рэзiдэнт гэтай Дзяржавы. Калi, аднак,
асоба, якая выплачвае працэнты, незалежна ад таго, з`яўляецца яна
рэзiдэнтам Дагаворнай Дзяржавы цi не, мае ў Дагаворнай Дзяржаве
пастаяннае прадстаўнiцтва або пастаянную базу, у сувязi з якiмi
ўзнiкла запазычанасць, па якой выплачваюцца працэнты, i выдаткi па
выплаце гэтых працэнтаў нясе такое пастаяннае прадстаўнiцтва або
пастаянная база, то лiчыцца, што такiя працэнты ўзнiкаюць у той
Дзяржаве, у якой размешчана пастаяннае прадстаўнiцтва або пастаянная
база.
8. Калi па прычыне асаблiвых адносiн памiж плацельшчыкам i
сапраўдным уладальнiкам або памiж iмi абодвума i якой-небудзь трэцяй
асобай сума працэнтаў, што адносiцца да даўгавога патрабавання, у
сувязi з якiм яны выплачваюцца, перавышае суму, якая была б
узгоднена памiж плацельшчыкам i сапраўдным уладальнiкам пры
адсутнасцi такiх адносiн, то палажэннi гэтага артыкула прымяняюцца
толькi да апошняй названай сумы. У такiм выпадку залiшняя частка
плацяжу па-ранейшаму абкладаецца падаткам у адпаведнасцi з
заканадаўствам кожнай Дагаворнай Дзяржавы з належным улiкам iншых
палажэнняў дадзенай Канвенцыi.
Артыкул 12
Роялцi
1. Роялцi, якiя ўзнiкаюць у адной Дагаворнай Дзяржаве i
выплачваюцца рэзiдэнту другой Дагаворнай Дзяржавы, могуць абкладацца
падаткам у гэтай другой Дзяржаве.
2. Аднак такiя роялцi могуць таксама абкладацца падаткам у той
Дагаворнай Дзяржаве, у якой яны ўзнiкаюць, i ў адпаведнасцi з
заканадаўствам гэтай Дзяржавы, але калi сапраўдны ўладальнiк роялцi
з`яўляецца рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы, спаганяемы падатак
не перавышае 5 працэнтаў валавой сумы роялцi.
3. Тэрмiн "роялцi" пры выкарыстаннi ў гэтым артыкуле абазначае
плацяжы любога вiду, што атрыманы ў якасцi ўзнагароджання за
выкарыстанне, або за прадастаўленне права выкарыстання любога
аўтарскага права на творы лiтаратуры, мастацтва або навукi,
уключаючы кiнафiльмы, любога патэнта, гандлёвай маркi, чарцяжа або
мадэлi, плана, сакрэтнай формулы або працэсу, або за выкарыстанне,
або за прадастаўленне права выкарыстання прамысловага, камерцыйнага
або навуковага абсталявання, або транспартных сродкаў, або за
iнфармацыю адносна прамысловага, камерцыйнага або навуковага
вопыту.
4. Палажэннi пунктаў 1 i 2 не прымяняюцца, калi сапраўдны
ўладальнiк роялцi, як рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы, ажыццяўляе
камерцыйную дзейнасць у другой Дагаворнай Дзяржаве, у якой узнiкаюць
роялцi, праз пастаяннае прадстаўнiцтва, што размешчана там, або
аказвае ў гэтай другой Дзяржаве незалежныя асабiстыя паслугi з
пастаяннай базы, што размешчана там, i права або маёмасць, у
дачыненнi да якiх выплачваюцца роялцi, сапраўды звязаны з такiм
пастаянным прадстаўнiцтвам або пастаяннай базай. У такiм выпадку
прымяняюцца палажэннi артыкула 7 або артыкула 14 у залежнасцi ад
абставiн.
5. Лiчыцца, што роялцi ўзнiкаюць у Дагаворнай Дзяржаве, калi
плацельшчыкам з`яўляецца рэзiдэнт гэтай Дзяржавы. Калi, аднак,
асоба, якая выплачвае роялцi, незалежна ад таго, з`яўляецца яна
рэзiдэнтам Дагаворнай Дзяржавы цi не, мае ў Дагаворнай Дзяржаве
пастаяннае прадстаўнiцтва або пастаянную базу, у сувязi з якiмi
ўзнiкла абавязацельства выплачваць роялцi, i такiя роялцi
выплачваюцца такiм пастаянным прадстаўнiцтвам або пастаяннай базай,
тады лiчыцца, што такiя роялцi ўзнiкаюць у той Дзяржаве, у якой
размешчана пастаяннае прадстаўнiцтва або пастаянная база.
6. Калi па прычыне асаблiвых адносiн памiж плацельшчыкам i
сапраўдным уладальнiкам або памiж iмi абодвума i якой-небудзь трэцяй
асобай, сума роялцi, якая адносiцца да выкарыстання, права або
iнфармацыi, на падставе якiх яны выплачваюцца, перавышае суму, якая
была б узгоднена памiж плацельшчыкам i сапраўдным уладальнiкам пры
адсутнасцi такiх адносiн, палажэннi гэтага артыкула прымяняюцца
толькi да апошняй названай сумы. У такiм выпадку залiшняя частка
плацяжу па-ранейшаму абкладаецца падаткам у адпаведнасцi з
заканадаўствам кожнай Дагаворнай Дзяржавы з належным улiкам iншых
палажэнняў дадзенай Канвенцыi.
Артыкул 13
Прырост капiталу
(Даходы ад адчужэння маёмасцi)
1. Даходы, якiя атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы
ад адчужэння нерухомай маёмасцi, аб якой гаварылася ў артыкуле 6,
што размешчана ў другой Дагаворнай Дзяржаве, могуць абкладацца
падаткамi ў гэтай другой Дзяржаве.
2. Даходы ад адчужэння рухомай маёмасцi, якая складае частку
камерцыйнай маёмасцi пастаяннага прадстаўнiцтва, якое прадпрыемства
адной Дагаворнай Дзяржавы мае ў другой Дагаворнай Дзяржаве, або
рухомай маёмасцi, якая адносiцца да пастаяннай базы, што даступна
рэзiдэнту адной Дагаворнай Дзяржавы ў другой Дагаворнай Дзяржаве,
для аказання незалежных асабiстых паслуг, уключаючы такiя даходы ад
адчужэння такога пастаяннага прадстаўнiцтва (асобна або ў сукупнасцi
з цэлым прадпрыемствам) або такой пастаяннай базы, могуць абкладацца
падаткам у гэтай другой Дзяржаве.
3. Даходы ад адчужэння марскiх або паветраных суднаў, што
эксплуатуюцца ў мiжнародных перавозках, або рухомай маёмасцi, якая
адносiцца да эксплуатацыi такiх марскiх або паветраных суднаў,
абкладаюцца падаткам толькi ў той Дагаворнай Дзяржаве, рэзiдэнтам
якой з`яўляецца прадпрыемства.
4. Даходы ад адчужэння любой маёмасцi, акрамя пералiчанай у
пунктах 1, 2 i 3, абкладаюцца падаткам толькi ў той Дагаворнай
Дзяржаве, рэзiдэнтам якой з`яўляецца асоба, якая адчужае маёмасць.
Артыкул 14
Незалежныя асабiстыя паслугi
1. Даход, якi атрымлiвае фiзiчная асоба, якая з`яўляецца
рэзiдэнтам адной Дагаворнай Дзяржавы, за прафесiянальныя паслугi або
iншую дзейнасць незалежнага характару, абкладаецца падаткам толькi ў
гэтай Дзяржаве, за выключэннем выпадкаў, калi яна мае рэгулярна
даступную пастаянную базу ў другой Дагаворнай Дзяржаве для
ажыццяўлення сваёй дзейнасцi. Калi яна мае такую пастаянную базу,
даход можа абкладацца падаткам у другой Дзяржаве, але толькi па
даходу, якi адносiцца да дзейнасцi, што ажыццяўляецца з гэтай
пастаяннай базы.
2. Тэрмiн "прафесiянальныя паслугi" ўключае, у прыватнасцi,
незалежную навуковую, лiтаратурную, артыстычную, адукацыйную або
выкладчыцкую дзейнасць, таксама як i незалежную дзейнасць урачоў,
адвакатаў, iнжынераў, архiтэктараў, зубных урачоў i бухгалтараў.
Артыкул 15
Залежныя асабiстыя паслугi
1. З улiкам палажэнняў артыкулаў 16, 18, 19, 20 i 21 заработная
плата i iншае падобнае ўзнагароджанне, што атрымлiвае фiзiчная
асоба, якая з`яўляецца рэзiдэнтам адной Дагаворнай Дзяржавы, за
работу па найму, абкладаюцца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве, калi
толькi работа па найму не ажыццяўляецца ў другой Дагаворнай
Дзяржаве. Калi работа па найму ажыццяўляецца такiм чынам,
узнагароджанне, што атрымана ў сувязi з гэтым, можа абкладацца
падаткам у гэтай другой Дзяржаве.
2. Нягледзячы на палажэннi пункта 1, узнагароджанне, што
атрымлiвае фiзiчная асоба, якая з`яўляецца рэзiдэнтам адной
Дагаворнай Дзяржавы, за работу па найму, што ажыццяўляецца ў другой
Дагаворнай Дзяржаве, абкладаецца падаткам толькi ў першай названай
Дзяржаве, калi:
а) атрымальнiк знаходзiцца ў другой Дзяржаве на працягу перыяду
або перыядаў, што не перавышаюць у сукупнасцi 183 днi ў любым
дванаццацiмесячным перыядзе, якi пачынаецца або заканчваецца ў
адпаведным падатковым годзе;
b) узнагароджанне выплачваецца наймальнiкам або ад iмя
наймальнiка, якi не з`яўляецца рэзiдэнтам другой Дзяржавы i
с) выдаткi па выплаце ўзнагароджання не нясе пастаяннае
прадстаўнiцтва або пастаянная база, якую наймальнiк мае ў другой
Дзяржаве.
3. Нягледзячы на папярэднiя палажэннi гэтага артыкула,
узнагароджанне, якое атрымлiваецца за работу па найму, што
ажыццяўляецца на борце марскога або паветранага судна, якое
эксплуатуецца ў мiжнародных перавозках прадпрыемствам адной
Дагаворнай Дзяржавы, абкладаецца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве.
Артыкул 16
Ганарары дырэктараў
Ганарары дырэктараў i iншыя падобныя выплаты, што атрымлiвае
фiзiчная асоба, якая з`яўляецца рэзiдэнтам адной Дагаворнай Дзяржавы
ў якасцi члена савета дырэктараў кампанii, якая з`яўляецца
рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы, могуць абкладацца падаткамi ў
гэтай другой Дзяржаве.
Артыкул 17
Артысты i спартсмены
1. Нягледзячы на палажэннi артыкулаў 14 i 15, даход, якi
атрымлiвае фiзiчная асоба, якая з`яўляецца рэзiдэнтам адной
Дагаворнай Дзяржавы, у якасцi работнiка мастацтваў, такога, як
артыст тэатра, кiно, радыё або тэлебачання, або музыканта, або ў
якасцi спартсмена, ад яго асабiстай дзейнасцi як такой, што
ажыццяўляецца ў другой Дагаворнай Дзяржаве, можа абкладацца падаткам
у гэтай другой Дзяржаве.
2. У выпадку, калi даход ад асабiстай дзейнасцi, што
ажыццяўляецца работнiкам мастацтваў або спартсменам у такой яго
якасцi, налiчваецца не самому работнiку мастацтваў або спартсмену, а
другой асобе, гэты даход, нягледзячы на палажэннi артыкулаў 7, 14 i
15, можа абкладацца падаткам у той Дагаворнай Дзяржаве, у якой
ажыццяўляецца дзейнасць работнiка мастацтваў або спартсмена.
3. Нягледзячы на палажэннi пунктаў 1 i 2 гэтага артыкула,
даход, што атрымлiваюць работнiкi мастацтваў або спартсмены, якiя
з`яўляюцца рэзiдэнтамi адной Дагаворнай Дзяржавы, ад дзейнасцi, якая
ажыццяўляецца ў другой Дагаворнай Дзяржаве ў адпаведнасцi са
спецыяльнай праграмай культурнага абмену, узгодненай памiж Урадамi
абедзвюх Дагаворных Дзяржаў, вызваляецца ад падатку ў гэтай другой
Дзяржаве.
Артыкул 18
Пенсii
1. З улiкам палажэнняў пункта 2 артыкула 19 пенсii i iншае
падобнае ўзнагароджанне, якiя выплачваюцца фiзiчнай асобе, якая
з`яўляецца рэзiдэнтам Дагаворнай Дзяржавы, за работу па найму ў
мiнулым, абкладаюцца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве.
2. Нягледзячы на палажэннi пункта 1, плацяжы, што атрымлiвае
фiзiчная асоба, якая з`яўляецца рэзiдэнтам адной Дагаворнай
Дзяржавы, у адпаведнасцi з заканадаўствам па сацыяльнаму
забеспячэнню другой Дагаворнай Дзяржавы абкладаюцца падаткам толькi
ў гэтай другой Дзяржаве.
Артыкул 19
Дзяржаўная служба
1. а) Заработная плата i iншае падобнае ўзнагароджанне, iншае,
чым пенсiя, якое выплачваецца Дагаворнай Дзяржавай або яе мясцовым
органам улады фiзiчнай асобе за паслугi, што аказваюцца гэтай
Дзяржаве або органу ўлады, абкладаюцца падаткам толькi ў гэтай
Дзяржаве.
b) Аднак такая заработная плата i iншае падобнае ўзнагароджанне
абкладаюцца падаткам толькi ў другой Дагаворнай Дзяржаве, калi
паслугi аказваюцца ў гэтай Дзяржаве i фiзiчная асоба з`яўляецца
рэзiдэнтам гэтай Дзяржавы, якая:
(i) з`яўляецца грамадзянiнам гэтай Дзяржавы або
(ii) не стала рэзiдэнтам гэтай Дзяржавы толькi з мэтай аказання
паслуг.
2. а) Любая пенсiя, якая выплачваецца Дагаворнай Дзяржавай або
яе мясцовым органам улады або з фондаў, створаных iмi, фiзiчнай
асобе за паслугi, што аказваюцца гэтай Дзяржаве або органу ўлады,
абкладаецца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве.
b) Аднак такая пенсiя абкладаецца падаткам толькi ў другой
Дагаворнай Дзяржаве, калi фiзiчная асоба з`яўляецца рэзiдэнтам i
грамадзянiнам гэтай другой Дзяржавы.
3. Палажэннi артыкулаў 15, 16, 17 i 18 прымяняюцца да
заработнай платы, iншага падобнага ўзнагароджання i пенсiй за
паслугi, што аказваюцца ў сувязi з камерцыйнай дзейнасцю, якая
ажыццяўляецца Дагаворнай Дзяржавай або яе мясцовым органам улады.
4. Палажэннi пунктаў 1 i 2 таксама прымяняюцца ў дачыненнi да
ўзнагароджання або пенсiй, якiя выплачваюцца:
а) у выпадку Беларусi:
Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь;
b) у выпадку Карэi:
Банкам Карэi, Экспартна-iмпартным банкам Карэi, Банкам развiцця
Карэi, Экспартнай страхавой карпарацыяй Карэi, Агенцтвам па
садзеянню гандлю i iнвестыцыям Карэi i iншымi ўстановамi, што
належаць ураду, якiя ажыццяўляюць функцыi дзяржаўнага характару.
Артыкул 20
Студэнты
Выплаты, якiя студэнт або навучэнец, якi з`яўляецца або
непасрэдна перад прыездам у адну Дагаворную Дзяржаву з`яўляўся
рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы i знаходзiцца ў першай
названай Дзяржаве выключна з мэтай атрымання адукацыi або
праходжання практыкi, атрымлiвае для мэт свайго ўтрымання, адукацыi
або практыкi, не абкладаюцца падаткам у гэтай Дзяржаве пры ўмове,
што такiя выплаты ўзнiкаюць з крынiц за межамi гэтай Дзяржавы.
Артыкул 21
Выкладчыкi
Фiзiчная асоба, якая з`яўляецца або з`яўлялася рэзiдэнтам адной
Дагаворнай Дзяржавы непасрэдна перад прыездам у другую Дагаворную
Дзяржаву па запрашэнню любога унiверсiтэта, каледжа, школы або iншай
падобнай адукацыйнай установы, якая прызнана некамерцыйнай Урадам
гэтай другой Дзяржавы, знаходзiцца ў гэтай другой Дзяржаве на
працягу перыяду, якi не перавышае двух гадоў з даты яе першага
прыезду ў гэту другую Дзяржаву, выключна з мэтай выкладання або
правядзення навуковых даследаванняў або таго i другога ў такой
адукацыйнай установе, вызваляецца ад падаткаабкладання ў гэтай
другой Дзяржаве ў дачыненнi да ўзнагароджання за такое выкладанне
або навуковае даследаванне.
Артыкул 22
Iншыя даходы
1. Вiды даходаў рэзiдэнта адной Дагаворнай Дзяржавы незалежна
ад таго, дзе яны ўзнiкаюць, што не названы ў папярэднiх артыкулах
дадзенай Канвенцыi, абкладаюцца падаткамi толькi ў гэтай Дзяржаве.
2. Палажэннi пункта 1 не прымяняюцца да даходаў, iншых, чым
даход ад нерухомай маёмасцi, што вызначана ў пункце 2 артыкула 6,
калi атрымальнiк такiх даходаў, як рэзiдэнт адной Дагаворнай
Дзяржавы, ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у другой Дагаворнай
Дзяржаве праз пастаяннае прадстаўнiцтва, якое размешчана там, або
аказвае ў гэтай другой Дзяржаве незалежныя асабiстыя паслугi з
пастаяннай базы, якая размешчана там, i права або маёмасць, у
адносiнах да якiх выплачваецца даход, сапраўды звязаны з такiм
пастаянным прадстаўнiцтвам або пастаяннай базай. У такiм выпадку
прымяняюцца палажэннi артыкула 7 або артыкула 14 у залежнасцi ад
абставiн.
Артыкул 23
Устараненне двайнога падаткаабкладання
1. У выпадку Беларусi двайное падаткаабкладанне ўстараняецца
наступным чынам:
калi рэзiдэнт Беларусi атрымлiвае даход (прыбытак) або валодае
маёмасцю, якая ў адпаведнасцi з палажэннямi дадзенай Канвенцыi можа
абкладацца падаткам у Карэi, тады Беларусь дазваляе:
а) у якасцi вылiчэння з падатку на даход (прыбытак) гэтага
рэзiдэнта суму, роўную падатку на даход (прыбытак), якi аплачаны ў
Карэi;
b) у якасцi вылiчэння з падатку на нерухомую маёмасць гэтага
рэзiдэнта суму, роўную падатку на нерухомую маёмасць, якi аплачаны ў
Карэi.
Такое вылiчэнне, аднак, у любым выпадку не павiнна перавышаць
той часткi падатку з даходу (прыбытку) або падатку з маёмасцi, як
было падлiчана да прадастаўлення вылiчэння, якая адносiцца, у
залежнасцi ад абставiн, да даходу (прыбытку) або маёмасцi, якая можа
абкладацца падаткам у Карэi.
2. У выпадку Карэi двайное падаткаабкладанне ўстараняецца
наступным чынам:
з улiкам палажэнняў падатковага заканадаўства Карэi адносна
прадастаўлення ў якасцi крэдыту супраць карэйскага падатку, падатку,
якi аплачваецца ў любой краiне, акрамя Карэi (што не закранае
агульнага прынцыпу, якi змешчаны ў гэтым пункце), беларускi падатак,
якi аплачваецца (за выключэннем у выпадку дывiдэндаў, падатку, што
аплачваецца ў дачыненнi да прыбытку, з якога выплачваюцца дывiдэнды)
па заканадаўству Беларусi i ў адпаведнасцi з дадзенай Канвенцыяй,
непасрэдна або шляхам вылiчэнняў, у дачыненнi да даходу з крынiц у
Беларусi залiчваецца супраць карэйскага падатку, што аплачваецца ў
дачыненнi да такога даходу. Аднак такое залiчэнне не павiнна
перавышаць той часткi карэйскага падатку, якая адпавядае даходу з
крынiц у Беларусi адносна сукупнага даходу, якi падлягае абкладанню
карэйскiм падаткам.
Артыкул 24
Недыскрымiнацыя
1. Грамадзяне адной Дагаворнай Дзяржавы не падлягаюць у другой
Дагаворнай Дзяржаве любому падаткаабкладанню або любому звязанаму з
iм патрабаванню, iншаму або больш цяжкаму, чым падаткаабкладанне i
звязаныя з iм патрабаваннi, якiм падлягаюць або могуць падлягаць
грамадзяне гэтай другой Дзяржавы пры тых жа абставiнах, у
прыватнасцi ў дачыненнi да пастаяннага месцазнаходжання. Гэта
палажэнне таксама прымяняецца, нягледзячы на палажэннi артыкула 1,
да асоб, якiя не з`яўляюцца рэзiдэнтамi адной або абедзвюх
Дагаворных Дзяржаў.
2. Падаткаабкладанне пастаяннага прадстаўнiцтва, якое
прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы мае ў другой Дагаворнай
Дзяржаве, не павiнна быць менш спрыяльным у гэтай другой Дзяржаве,
чым падаткаабкладанне прадпрыемстваў гэтай другой Дзяржавы, якiя
ажыццяўляюць падобную дзейнасць. Гэта палажэнне не разглядаецца як
тое, якое абавязвае адну Дагаворную Дзяржаву прадастаўляць
рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы якiя-небудзь асабiстыя льготы,
вызваленнi i скiдкi ў падаткаабкладаннi на падставе грамадзянскага
статуса або сямейных абавязацельстваў, якiя яна прадастаўляе сваiм
уласным рэзiдэнтам.
3. За выключэннем выпадкаў, калi прымяняюцца палажэннi пункта 1
артыкула 9, пункта 8 артыкула 11 або пункта 6 артыкула 12, працэнты,
роялцi i iншыя выплаты, якiя выконвае прадпрыемства адной Дагаворнай
Дзяржавы рэзiдэнту другой Дагаворнай Дзяржавы, падлягаюць у мэтах
вызначэння падаткаабкладаемага прыбытку такога прадпрыемства
вылiчэнням на тых жа ўмовах, як калi б яны былi выплачаны рэзiдэнту
першай названай Дзяржавы.
4. Прадпрыемствы адной Дагаворнай Дзяржавы, капiтал якiх
поўнасцю або часткова належыць аднаму або некалькiм рэзiдэнтам
другой Дагаворнай Дзяржавы або прама цi ўскосна кантралюецца iмi, не
падлягаюць у першай названай Дзяржаве любому падаткаабкладанню або
любому звязанаму з iм патрабаванню, iншаму або больш цяжкаму, чым
падаткаабкладанне i звязаныя з iм патрабаваннi, якiм падвяргаюцца
або могуць падвяргацца падобныя прадпрыемствы першай названай
Дзяржавы.
5. Палажэннi гэтага артыкула, нягледзячы на палажэннi артыкула
2, прымяняюцца да падаткаў любога роду i вiду.
Артыкул 25
Працэдура ўзаемнага пагаднення
1. Калi асоба лiчыць, што дзеяннi адной або абедзвюх Дагаворных
Дзяржаў прыводзяць або прывядуць да падаткаабкладання яе не ў
адпаведнасцi з палажэннямi дадзенай Канвенцыi, яна можа незалежна ад
сродкаў абароны, якiя прадугледжаны нацыянальным заканадаўствам
гэтых Дзяржаў, прадставiць сваю справу для разгляду ў кампетэнтны
орган той Дагаворнай Дзяржавы, рэзiдэнтам якой яна з`яўляецца, або,
калi яе выпадак падпадае пад дзеянне пункта 1 артыкула 24, той
Дагаворнай Дзяржавы, грамадзянiнам якой яна з`яўляецца. Заява
павiнна быць прадстаўлена на працягу трох гадоў з даты першага
паведамлення аб дзеяннях, якiя прыводзяць да падаткаабкладання не ў
адпаведнасцi з палажэннямi дадзенай Канвенцыi.
2. Кампетэнтны орган iмкнецца, калi ён палiчыць заяву
абгрунтаванай i калi ён сам не ў стане прыйсцi да здавальняючага
рашэння, вырашыць пытанне па ўзаемнай згодзе з кампетэнтным органам
другой Дагаворнай Дзяржавы з мэтай пазбягання падаткаабкладання,
якое не адпавядае дадзенай Канвенцыi. Любая дасягнутая дамоўленасць
выконваецца, нягледзячы на любыя абмежаваннi па часе, якiя маюцца ў
нацыянальных заканадаўствах Дагаворных Дзяржаў.
3. Кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў iмкнуцца вырашаць па
ўзаемнай згодзе любыя цяжкасцi або сумненнi, што ўзнiкаюць пры
тлумачэннi або прымяненнi дадзенай Канвенцыi. Яны могуць таксама
кансультавацца адзiн з адным для мэт устаранення двайнога
падаткаабкладання ў выпадках, якiя не прадугледжаны дадзенай
Канвенцыяй.
4. Кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў могуць уступаць у
прамыя кантакты адзiн з адным у мэтах дасягнення згоды ў разуменнi
папярэднiх пунктаў. Калi акажацца пажаданым для дасягнення згоды
правесцi вусны абмен думкамi, такi абмен думкамi можа мець месца ў
камiсii, якая складаецца з прадстаўнiкоў кампетэнтных органаў
Дагаворных Дзяржаў.
Артыкул 26
Абмен iнфармацыяй
1. Кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў абменьваюцца такой
iнфармацыяй, якая неабходна для выканання палажэнняў дадзенай
Канвенцыi або ўнутранага заканадаўства Дагаворных Дзяржаў, што
датычыцца падаткаў, на якiя распаўсюджваецца дадзеная Канвенцыя ў
той ступенi, у якой падаткаабкладанне па гэтаму заканадаўству не
супярэчыць дадзенай Канвенцыi. Абмен iнфармацыяй не абмяжоўваецца
артыкулам 1. Любая iнфармацыя, што атрымана Дагаворнай Дзяржавай,
лiчыцца канфiдэнцыяльнай такiм жа чынам, як i iнфармацыя, што
атрымана ў рамках нацыянальнага заканадаўства гэтай Дзяржавы, i
раскрываецца толькi асобам або органам (уключаючы суды i
адмiнiстрацыйныя органы), якiя звязаны з вызначэннем або сысканнем,
прымусовым спагнаннем або выкананнем рашэнняў, або разборам заяў у
дачыненнi да падаткаў, на якiя распаўсюджваецца дадзеная Канвенцыя.
Такiя асобы або органы выкарыстоўваюць iнфармацыю толькi для такiх
мэт. Яны могуць раскрываць iнфармацыю ў ходзе адкрытага судовага
пасяджэння або пры прыняццi судовых рашэнняў.
2. Нi ў якiм выпадку палажэннi пункта 1 не будуць тлумачыцца як
тыя, што абавязваюць адну Дагаворную Дзяржаву:
а) праводзiць адмiнiстрацыйныя меры, якiя супярэчаць
заканадаўству або адмiнiстрацыйнай практыцы гэтай або другой
Дагаворнай Дзяржавы;
b) прадастаўляць iнфармацыю, якую нельга атрымаць па
заканадаўству або ў ходзе звычайнай адмiнiстрацыйнай практыкi гэтай
або другой Дагаворнай Дзяржавы;
с) прадастаўляць iнфармацыю, якая раскрывала б якую-небудзь
гандлёвую, прадпрымальнiцкую, прамысловую, камерцыйную або
прафесiянальную тайну, або гандлёвы працэс, або iнфармацыю,
раскрыццё якой супярэчыла б дзяржаўнай палiтыцы.
Артыкул 27
Члены дыпламатычных прадстаўнiцтваў i консульскiх
устаноў
Нiякiя палажэннi дадзенай Канвенцыi не закранаюць падатковых
прывiлей членаў дыпламатычных прадстаўнiцтваў або консульскiх
устаноў, што прадастаўлены агульнымi нормамi мiжнароднага права або
палажэннямi спецыяльных пагадненняў.
Артыкул 28
Уваходжанне ў сiлу
1. Дадзеная Канвенцыя ўваходзiць у сiлу на пятнаццаты дзень
пасля апошняй з дат, з якой кожная Дагаворная Дзяржава паведамляе
другой Дагаворнай Дзяржаве аб завяршэннi ўсiх неабходных
унутрыдзяржаўных працэдур, i прымяняецца:
а) у Беларусi:
(i) у дачыненнi да падаткаў, што ўтрыманы ў крынiцы з даходаў,
якiя атрыманы першага або пасля першага студзеня каляндарнага года,
наступнага за годам, у якiм Канвенцыя ўваходзiць у сiлу i
(ii) у дачыненнi да iншых падаткаў, да падаткаў, што
спаганяюцца за любы падатковы перыяд, якi пачынаецца першага або
пасля першага студзеня каляндарнага года, наступнага за годам, у
якiм Канвенцыя ўваходзiць у сiлу;
b) у Карэi:
(i) у дачыненнi да падаткаў, што ўтрыманы з крынiц першага або
пасля першага студзеня каляндарнага года, наступнага за годам, у
якiм дадзеная Канвенцыя ўваходзiць у сiлу, i
(ii) у дачыненнi да iншых падаткаў за падатковы год, якi
пачынаецца першага або пасля першага студзеня каляндарнага года,
наступнага за годам, у якiм Канвенцыя ўваходзiць у сiлу.
Артыкул 29
Спыненне дзеяння
Дадзеная Канвенцыя застаецца ў сiле да той пары, пакуль яе
дзеянне не будзе спынена Дагаворнай Дзяржавай. Любая Дагаворная
Дзяржава можа спынiць дзеянне Канвенцыi па дыпламатычных каналах
шляхам пiсьмовага паведамлення аб спыненнi дзеяння не менш чым за 6
месяцаў да заканчэння любога каляндарнага года, наступнага за
перыядам у пяць гадоў з даты ўваходжання Канвенцыi ў сiлу.
У такiм выпадку дзеянне Канвенцыi спыняецца:
а) у Беларусi:
(i) у дачыненнi да падаткаў, што ўтрыманы ў крынiцы з даходаў,
якiя атрыманы першага або пасля першага студзеня каляндарнага года,
наступнага за годам, у якiм дадзена паведамленне;
(ii) у дачыненнi да iншых падаткаў, да падаткаў, што
спаганяюцца за любы падатковы перыяд, якi пачынаецца першага або
пасля першага студзеня каляндарнага года, наступнага за годам, у
якiм дадзена паведамленне;
b) у Карэi:
(i) у дачыненнi да падаткаў, што ўтрыманы з крынiцы першага або
пасля першага студзеня каляндарнага года, наступнага за годам, у
якiм дадзена паведамленне;
(ii) у дачыненнi да iншых падаткаў за падатковы год, якi
пачынаецца першага або пасля першага студзеня каляндарнага года,
наступнага за годам, у якiм дадзена паведамленне.
У сведчанне чаго нiжэйпадпiсаныя, адпаведным чынам на тое
ўпаўнаважаныя сваiмi Урадамi, падпiсалi дадзеную Канвенцыю.
Здзейснена ў горадзе Сеуле 20 мая 2002 года ў двух экзэмплярах
на беларускай, карэйскай i англiйскай мовах. Усе тэксты маюць
аднолькавую сiлу. У выпадку разыходжання ў тлумачэннi перавагу мае
тэкст на англiйскай мове.
ПРАТАКОЛ
У момант падпiсання Канвенцыi памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь
i Урадам Рэспублiкi Карэя аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання i
папярэджаннi ўхiлення ад аплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на
даходы нiжэйпадпiсаныя пагадзiлiся, што наступныя палажэннi
складаюць неад`емную частку Канвенцыi.
1. Да артыкула 3:
Разумеецца, што ў выпадку Беларусi, тэрмiн "кампанiя" абазначае
любую юрыдычную асобу або любую арганiзацыю, якая разглядаецца ў
якасцi асобнай арганiзацыi для мэт падаткаабкладання, такую, як
акцыянернае таварыства, таварыства з абмежаванай адказнасцю i
таварыства з дадатковай адказнасцю.
2. Да артыкула 4:
Разумеецца, што пры ўстанаўленнi "фактычнага кiруючага органа",
пры выкарыстаннi ў пункце 3 артыкула 4, абставiнамi, якiя акрамя
ўсяго iншага могуць быць прыняты да ўвагi, з`яўляюцца: месца, адкуль
ажыццяўляецца фактычнае кiраванне i кантроль кампанii, месца, дзе
прымаюцца рашэннi на вышэйшым узроўнi па важных пытаннях, iстотных
для кiраўнiцтва кампанii, месца, якое iграе асноўную ролю ў
кiраваннi кампанiяй з эканамiчнага i функцыянальнага пункту
гледжання.
3. Да артыкула 8:
Разумеецца, што ў дачыненнi да эксплуатацыi марскiх або
паветраных суднаў у мiжнародных перавозках, прадпрыемства, якое
з`яўляецца рэзiдэнтам адной Дагаворнай Дзяржавы, вызваляецца ад
падатку на дабаўленую вартасць у другой Дагаворнай Дзяржаве.
4. Да артыкула 14:
Разумеецца, што тэрмiн "пастаянная база" абазначае пастаяннае
месца, такое, як кабiнет або офiс, праз якое поўнасцю або часткова
ажыццяўляецца дзейнасць фiзiчнай асобы, якая аказвае незалежныя
асабiстыя паслугi.
У сведчанне чаго нiжэйпадпiсаныя, адпаведным чынам на тое
ўпаўнаважаныя сваiмi Урадамi, падпiсалi сапраўдны Пратакол.
Здзейснена ў горадзе Сеуле 20 мая 2002 года у двух экзэмплярах
на беларускай, карэйскай i англiйскай мовах. Усе тэксты маюць
аднолькавую сiлу. У выпадку разыходжання ў тлумачэннi перавагу мае
тэкст на англiйскай мове.
<<< Главная
страница | < Назад
|