ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
12 снежня 2002 г. № 1720
АБ УЗНАГАРОДЖАННI ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Узнагародзiць Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь:
установу адукацыi "Беларуская дзяржаўная акадэмiя музыкi" за
вялiкi ўклад у развiццё музычнай адукацыi i культуры Беларусi,
стварэнне нацыянальных кампазiтарскай, выканальнiцкай, музыказнаўчай
школ, прапаганду беларускага музычнага мастацтва ў рэспублiцы i за
яе межамi i ў сувязi з 70-годдзем з дня заснавання;
Аляшкевiча Дзмiтрыя Сцяпанавiча, намеснiка старшынi абласнога
савета Гродзенскага аддзялення грамадскага аб`яднання "Беларускае
добраахвотнае таварыства аховы помнiкаў гicторыi i культуры", за
плённую дзейнасць i творчы падыход да арганiзацыi працы па захаванню
помнiкаў гiсторыi i культуры, прапаганду гiсторыка-краязнаўчых
ведаў;
Вайналовiча Леанiда Iосiфавiча, начальнiка ўчастка ўпраўлення
механiзацыi будаўнiчага камунальнага унiтарнага прадпрыемства
"Мiнскметрабуд", за добрасумленную i высокапрафесiйную працу на
будаўнiцтве аб`ектаў Мiнскага метрапалiтэна;
Дзерваед Наталлю Пятроўну, дырэктара ўстановы адукацыi
"Аршанскi дзяржаўны механiка-эканамiчны каледж", за шматгадовую
плённую працу па падрыхтоўцы спецыялiстаў для народнай гаспадаркi
рэспублiкi i вялiкi ўклад ва ўмацаванне матэрыяльна-тэхнiчнай базы
каледжа;
Калеснiкаву Таццяну Васiльеўну, галоўнага бухгалтара ўстановы
адукацыi "Беларуская дзяржаўная акадэмiя музыкi", за значны ўклад у
арганiзацыю падрыхтоўкi кадраў музычнага мастацтва i шматгадовую
добрасумленную працу;
Купрэева Андрэя Аркадзьевiча, электразваршчыка ручной зваркi
будаўнiча-мантажнага ўпраўлення № 2 будаўнiчага камунальнага
унiтарнага прадпрыемства "Мiнскметрабуд", за добрасумленную i
высокапрафесiйную працу на будаўнiцтве аб`ектаў Мiнскага
метрапалiтэна;
Лагуту Уладзiмiра Мiкалаевiча, машынiста праходчага комплексу
тунэльнага атрада № 1 будаўнiчага камунальнага унiтарнага
прадпрыемства "Мiнскметрабуд", за добрасумленную i высокапрафесiйную
працу на будаўнiцтве аб`ектаў Мiнскага метрапалiтэна;
Нiкiфарава Вячаслава Аляксандравiча, кiнарэжысёра-пастаноўшчыка
Рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства "Нацыянальная кiнастудыя
"Беларусьфiльм", за значны асабiсты ўклад у развiццё i прапаганду
беларускага нацыянальнага кiнематографа;
Нiчкова Барыса Уладзiмiравiча, загадчыка кафедры драўляных
духавых iнструментаў установы адукацыi "Беларуская дзяржаўная
акадэмiя музыкi", за значны асабiсты ўклад у развiццё музычнай
адукацыi i культуры Беларусi;
Раўзу Вiталiя Аляксандравiча, выкладчыка харавых дысцыплiн,
хормайстра ўзорнага хору школы мастацтваў № 1 г.Вiцебска, за значны
acaбicты ўклад у справу эстэтычнага выхавання падрастаючага
пакалення;
Сямёнава Генадзя Захаравiча, праходчыка будаўнiча-мантажнага
ўпраўлення № 1 будаўнiчага камунальнага унiтарнага прадпрыемства
"Мiнскметрабуд", за добрасумленную i высокапрафесiйную працу на
будаўнiцтве аб`ектаў Мiнскага метрапалiтэна;
Тупiцына Валерыя Васiльевiча, дацэнта педагагiчнага факультэта
ўстановы адукацыi "Беларуская дзяржаўная акадэмiя музыкi", за значны
ўклад у справу падрыхтоўкi i выхавання высокаквалiфiкаваных
спецыялiстаў, развiцця беларускай цымбальнай школы;
Турко Васiлiя Васiльевiча, праходчыка тунэльнага атрада № 1
будаўнiчага камунальнага унiтарнага прадпрыемства "Мiнскметрабуд",
за добрасумленную i высокапрафесiйную працу на будаўнiцтве аб`ектаў
Мiнскага метрапалiтэна;
Цiцянкова Мiхаiла Сяргеевiча, старшыню камiтэта па адукацыi i
справах моладзi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта, за
шматгадовую плённую працу, значны ўклад у рэфармаванне сiстэмы
адукацыi ў г.Мiнску;
Яканюка Вадзiма Лявонцьевiча, першага прарэктара па навуковай i
творчай рабоце ўстановы адукацыi "Беларуская дзяржаўная акадэмiя
музыкi", за значны асабiсты ўклад у развiццё музычнай адукацыi i
культуры Беларусi.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI
<<< Главная
страница | < Назад
|