ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
4 снежня 2002 г. № 1687
АБ КАМАНДЗIРАВАННI В.I.МАЛIШЭЎСКАГА Ў г.ЖЭНЕВУ
(ШВЕЙЦАРСКАЯ КАНФЕДЭРАЦЫЯ)
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Камандзiраваць з 12 па 13 снежня 2002 г. у г.Жэневу
(Швейцарская Канфедэрацыя) намеснiка Мiнiстра прыродных рэсурсаў i
аховы навакольнага асяроддзя Малiшэўскага Валянцiна Iванавiча для
ўдзелу ў шостай Канферэнцыi бакоў Базельскай канвенцыi аб кантролi
за трансгранiчным перамяшчэннем небяспечных адходаў i iх выдаленнем,
а таксама для правядзення дзелавых сустрэч i перагавораў па пытаннях
узаемавыгаднага супрацоўнiцтва з прадстаўнiкамi мiжнародных
арганiзацый, краiн-донараў i iншых краiн - удзельнiц указанага
мерапрыемства.
Прыняць да ведама, што фiнансаванне расходаў, звязаных з
камандзiраваннем В.I.Малiшэўскага, ажыццяўляецца прымаючым бокам за
кошт сродкаў ААН.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI
<<< Главная
страница | < Назад
|