ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
2 снежня 2002 г. № 1666
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I УРАДАМ ЛАОСКАЙ НАРОДНА-ДЭМАКРАТЫЧНАЙ РЭСПУБЛIКI АБ
ГАНДЛЁВА-ЭКАНАМIЧНЫМ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ
Савет Miнiстpaў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Зацвердзiць Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублiкi аб
гандлёва-эканамiчным супрацоўнiцтве, якое было падпiсана ў г.Мiнску
30 жнiўня 2001 г.
2. Вызначыць Мiнiстэрства замежных спраў органам, якi каардынуе
выкананне Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам
Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублiкi аб гандлёва-эканамiчным
супрацоўнiцтве.
3. Мiнiстэрству замежных спраў накiраваць Ураду Лаоскай
Народна-Дэмакратычнай Рэспублiкi паведамленне аб выкананнi
Рэспублiкай Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для
ўступлення ў сiлу Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублiкi аб
гандлёва-эканамiчным супрацоўнiцтве.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI