ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
22 лiстапада 2002 г. № 1624
АБ КАМАНДЗIРАВАННI А.М.АПАЦКАГА Ў г.РЫМ
(IТАЛЬЯНСКАЯ РЭСПУБЛIКА)
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Камандзiраваць з 25 па 29 лiстапада 2002 г. у г.Рым
(Iтальянская Рэспублiка) намеснiка Мiнiстра прыродных рэсурсаў i
аховы навакольнага асяроддзя Апацкага Аляксандра Мiкалаевiча для
ўдзелу ў шостай нарадзе Канферэнцыi бакоў Венскай канвенцыi аб ахове
азонавага слоя i чатырнаццатай нарадзе бакоў Манрэальскага пратакола
па рэчывах, якiя разбураюць азонавы слой, а таксама для правядзення
дзелавых сустрэч i перагавораў па пытаннях узаемавыгаднага
супрацоўнiцтва з прадстаўнiкамi мiжнародных арганiзацый,
краiн-донараў i iншых краiн - удзельнiц указаных мерапрыемстваў.
Прыняць да ведама, што фiнансаванне расходаў, звязаных з
камандзiраваннем А.М.Апацкага, ажыццяўляецца прымаючым бокам за кошт
сродкаў ААН.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI
<<< Главная
страница | < Назад
|