ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
31 кастрычнiка 2002 г. № 1509
АБ ПРАДАСТАЎЛЕННI I.М.ГЯРЛОЎСКАМУ ПАЎНАМОЦТВАЎ НА
ПРАВЯДЗЕННЕ ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ МАНГОЛII АБ ПАВЕТРАНЫХ
ЗНОСIНАХ I КАМАНДЗIРАВАННI ЯГО Ў г.УЛАН-БАТАР (МАНГОЛIЯ)
Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Упаўнаважыць намеснiка Старшынi Дзяржаўнага камiтэта па
авiяцыi Гярлоўскага Iвана Мiкалаевiча на правядзенне перагавораў па
праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам
Манголii аб паветраных зносiнах.
2. Камандзiраваць з 4 па 7 лiстапада 2002 г. у г.Улан-Батар
(Манголiя) намеснiка Старшынi Дзяржаўнага камiтэта па авiяцыi
Гярлоўскага Iвана Мiкалаевiча для правядзення перагавораў па праекту
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Манголii аб
паветраных зносiнах.
Фiнансаванне расходаў па камандзiраванню I.М.Гярлоўскага
ажыццявiць у адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ад 27 верасня 2002 г. № 1331 "Аб удасканаленнi арганiзацыi
i фiнансавання службовых камандзiровак за мяжу" (Национальный реестр
правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 111, 5/11207).
3. Лiчыць страцiўшай сiлу частку другую пастановы Савета
Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь ад 10 красавiка 2002 г. № 465 "Аб
правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Урадам Манголii аб паветраных зносiнах"
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., №
45, 5/10275).
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI
<<< Главная
страница | < Назад
|