ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
30 кастрычнiка 2002 г. № 1500
АБ КАМАНДЗIРАВАННI В.М.КАРЭШКОВА Ў г.МАСКВУ (РАСIЙСКАЯ
ФЕДЭРАЦЫЯ) I Ў г.ПЕКIН (КIТАЙСКАЯ НАРОДНАЯ РЭСПУБЛIКА)
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Камандзiраваць Старшыню Камiтэта па стандартызацыi, метралогii
i сертыфiкацыi пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь Карэшкова
Валерыя Мiкалаевiча з 3 па 6 лiстапада 2002 г. у г.Маскву (Расiйская
Федэрацыя) для ўдзелу ў 1-й Нарадзе кiраўнiкоў нацыянальных органаў
па стандартызацыi, метралогii i сертыфiкацыi краiн - удзельнiц СНД i
з 7 па 10 лiстапада 2002 г. у г.Пекiн (Кiтайская Народная
Рэспублiка) для абмеркавання з кiраўнiцтвам Кiтайскага авiяцыйнага
полiтэхнiчнага навукова-даследчага iнстытута пытанняў аб
супрацоўнiцтве ў галiне стандартызацыi i метралогii.
Фiнансаванне расходаў па камандзiраванню В.М.Карэшкова
ажыццявiць у адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ад 27 верасня 2002 г. № 1331 "Аб удасканаленнi арганiзацыi
i фiнансавання службовых камандзiровак за мяжу" (Национальный реестр
правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 111, 5/11207).
Прыняць да ведама, што фiнансаванне расходаў па камандзiраванню
В.М.Карэшкова ў г.Пекiн ажыццяўляецца за кошт сродкаў прымаючага
боку.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI
<<< Главная
страница | < Назад
|