ПАСТАНОВА САВЕТА РЭСПУБЛIКI НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
23 кастрычнiка 2002 г. № 301-СР2/VI
АБ ПРАЕКЦЕ ЗАКОНА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ "АБ УНЯСЕННI
ЗМЯНЕННЯЎ I ДАПАЎНЕННЯЎ У ЗАКОН РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
"АБ БIБЛIЯТЭЧНАЙ СПРАВЕ Ў РЭСПУБЛIЦЫ БЕЛАРУСЬ"
Разгледзеўшы прыняты Палатай прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу
Рэспублiкi Беларусь 3 кастрычнiка 2002 года праект Закона Рэспублiкi
Беларусь "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi
Беларусь "Аб бiблiятэчнай справе ў Рэспублiцы Беларусь", у
адпаведнасцi з часткай другой артыкула 100 Канстытуцыi Рэспублiкi
Беларусь Савет Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь
пастанаўляе:
1. Адобрыць праект Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб унясеннi
змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб бiблiятэчнай
справе ў Рэспублiцы Беларусь".
2. Прыняты Палатай прадстаўнiкоў i адобраны Саветам Рэспублiкi
Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Закон Рэспублiкi Беларусь
"Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб
бiблiятэчнай справе ў Рэспублiцы Беларусь" накiраваць Прэзiдэнту
Рэспублiкi Беларусь на подпiс.
Старшыня Савета Рэспублiкi
Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь А.ВАЙТОВIЧ