ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
14 кастрычнiка 2002 г. № 1423
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ РАЗМЕРКАВАННI ВЫПУСКНIКОЎ,
ЯКIЯ ВУЧАЦЦА ЗА КОШТ СРОДКАЎ РЭСПУБЛIКАНСКАГА I (АБО)
МЯСЦОВЫХ БЮДЖЭТАЎ ВА ЎСТАНОВАХ АДУКАЦЫI, ШТО ЗАБЯСПЕЧВАЮЦЬ
АТРЫМАННЕ ПРАФЕСIЯНАЛЬНА-ТЭХНIЧНАЙ, СЯРЭДНЯЙ СПЕЦЫЯЛЬНАЙ
I ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫI Ў РЭСПУБЛIЦЫ БЕЛАРУСЬ
[Изменения и дополнения:
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 24
декабря 2003 г. № 1679 (Национальный реестр правовых актов
Республики Беларусь, 2004 г., № 2, 5/13583)
У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб адукацыi"
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Зацвердзiць Палажэнне аб размеркаваннi выпускнiкоў, якiя
вучацца за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў
ва ўстановах адукацыi, што забяспечваюць атрыманне
прафесiянальна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi ў
Рэспублiцы Беларусь (прыкладаецца).
2. Прызнаць страцiўшымi сiлу:
пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 2 красавiка
1997 г. № 276 "Аб размеркаваннi выпускнiкоў дзяржаўных вышэйшых i
сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў" (Собрание декретов, указов
Президента и постановлений Правительства Республики Беларусь, 1997
г., № 10, арт.360);
пастанову Савета Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь ад 29 снежня
1998 г. № 1992 "Аб унясеннi дапаўненняў у пастанову Савета Miнicтpaў
Рэспублiкi Беларусь ад 2 красавiка 1997 г. № 276" (Собрание
декретов, указов Президента и постановлений Правительства Республики
Беларусь, 1999 г., № 1, арт.15);
пастанову Савета Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь ад 5 мая 1999 г.
№ 652 "Аб унясеннi дапаўнення ў пастанову Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 2 красавiка 1997 г. № 276" (Собрание
декретов, указов Президента и постановлений Правительства Республики
Беларусь, 1999 г., № 13, арт.373; Национальный реестр правовых
актов Республики Беларусь, 1999 г., № 38, 5/753);
пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 12
кастрычнiка 2000 г. № 1573 "Аб унясеннi дапаўненняў у пастанову
Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 2 красавiка 1997 г. № 276"
(Собрание декретов, указов Президента и постановлений Правительства
Республики Беларусь, 2000 г., № 29, арт.822; Национальный реестр
правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., № 99, 5/4267).
Першы намеснiк Прэм`ер-мiнiстра
Рэспублiкi Беларусь С.СIДОРСКI
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
14.10.2002 № 1423
ПАЛАЖЭННЕ
аб размеркаваннi выпускнiкоў, якiя вучацца за кошт сродкаў
рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў ва ўстановах адукацыi,
што забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай, сярэдняй
спецыяльнай i вышэйшай адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь
Глава 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
1. Палажэнне аб размеркаваннi выпускнiкоў, якiя вучацца за кошт
сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў ва ўстановах
адукацыi, што забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай,
сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь (у
далейшым - Палажэнне) распрацавана ў адпаведнасцi з Законам
Рэспублiкi Беларусь "Аб адукацыi" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета
Рэспублiкi Беларусь, 1991 г., № 33, ст.598; Национальный реестр
правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 37, 2/844), Законам
Рэспублiкi Беларусь "Аб прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi"
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2003 г., №
76, 2/965).
__________________________________________________________
Пункт 1 - с изменениями, внесенными постановлением Совета
Министров Республики Беларусь от 24 декабря 2003 г. № 1679
1. Палажэнне аб размеркаваннi выпускнiкоў, якiя вучацца
за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў
ва ўстановах адукацыi, што забяспечваюць атрыманне
прафесiянальна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай
адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь (у далейшым - Палажэнне)
распрацавана ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь
"Аб адукацыi" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi
Беларусь, 1991 г., № 33, ст.598; Национальный реестр
правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 37, 2/844).
__________________________________________________________
2. Палажэнне з`яўляецца абавязковым для выканання ўсiмi
мiнiстэрствамi, iншымi рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага
кiравання, мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi,
арганiзацыямi незалежна ад формы ўласнасцi, а таксама для
выпускнiкоў дзённай формы навучання ўстаноў адукацыi, якiя
забяспечваюць атрыманне вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай i
прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi (у далейшым - устаноў адукацыi),
што вучылiся за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых
бюджэтаў.
3. Палажэнне прадугледжвае парадак персанальнага размеркавання
(у далейшым - размеркаванне) выпускнiкоў, якiя вучацца за кошт
сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў ва ўстановах
адукацыi.
4. Размеркаванне выпускнiкоў, якiя вучацца за кошт сродкаў
рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў ва ўстановах адукацыi (у
далейшым - выпускнiкi), ажыццяўляецца для задавальнення патрэбнасцi
ў спецыялiстах, рабочых (служачых) розных галiн гаспадаркi
Рэспублiкi Беларусь, а таксама для павышэння сацыяльнай абароны
выпускнiкоў.
__________________________________________________________
Пункт 4 - с изменениями, внесенными постановлением Совета
Министров Республики Беларусь от 24 декабря 2003 г. № 1679
4. Размеркаванне выпускнiкоў, якiя вучацца за кошт
сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў ва
ўстановах адукацыi (у далейшым - выпускнiкi), ажыццяўляецца
для задавальнення патрэбнасцi ў спецыялiстах розных галiн
гаспадаркi Рэспублiкi Беларусь, а таксама для павышэння
сацыяльнай абароны выпускнiкоў.
__________________________________________________________
5. Выпускнiк, якi закончыў поўны курс навучання i накiраваны на
работу камiсiяй па персанальнаму размеркаванню, лiчыцца адпаведна
маладым спецыялiстам або маладым рабочым (у далейшым - малады
спецыялiст) i абавязаны адпрацаваць па накiраванню на работу 2 гады
з дня заключэння працоўнага дагавору памiж iм i наймальнiкам.
Час службы ва Узброеных Сiлах Рэспублiкi Беларусь, iншых
войсках i воiнскiх фармiраваннях Рэспублiкi Беларусь пасля
заканчэння ўстановы адукацыi залiчваецца ў тэрмiн абавязковай работы
маладога спецыялiста па накiраванню.
6. Кантроль за арганiзацыяй працаўладкавання выпускнiкоў,
правiльнасцю выдачы дакументаў ажыццяўляюць адпаведныя мiнiстэрствы,
iншыя рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кiравання, мясцовыя
выканаўчыя i распарадчыя органы, якiя маюць у сваiм падпарадкаваннi
ўстановы адукацыi.
Калi малады спецыялiст не працаўладкаваўся пасля заканчэння
ўстановы адукацыi па размеркаванню ў сувязi са службай ва Узброеных
Сiлах Рэспублiкi Беларусь, iншых войсках i воiнскiх фармiраваннях
Рэспублiкi Беларусь, але мае намер працаваць па месцы накiравання
пасля заканчэння службы, ён павiнен пiсьмова паведамiць аб гэтым
наймальнiку.
Глава 2
ПАРАДАК РАЗМЕРКАВАННЯ ВЫПУСКНIКОЎ
7. Размеркаванне выпускнiкоў праводзiцца камiсiяй па
персанальнаму размеркаванню (у далейшым - камiсii) не пазней чым за
два месяцы да заканчэння выпускнiкамi ўстаноў адукацыi. Склад
камiсii зацвярджаецца кiраўнiком (рэктарам, дырэктарам) установы
адукацыi.
Ва ўстановах адукацыi, у якiх колькасць выпускнiкоў перавышае
500 чалавек, дапускаецца стварэнне некалькiх камiсiй.
У рабоце камiсiй могуць прымаць удзел прадстаўнiкi
мiнiстэрстваў, iншых рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання,
мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, грамадскiх арганiзацый
(аб`яднанняў), у тым лiку прафсаюзаў, арганiзацый, зацiкаўленых у
спецыялiстах, рабочых (служачых) пэўнага профiлю, органаў дзяржаўнай
службы занятасцi.
__________________________________________________________
Часть третья пункта 7 - с изменениями, внесенными
постановлением Совета Министров Республики Беларусь от 24
декабря 2003 г. № 1679
У рабоце камiсiй могуць прымаць удзел прадстаўнiкi
мiнiстэрстваў, iншых рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага
кiравання, прафсаюзаў, арганiзацый, зацiкаўленых у
спецыялiстах (рабочых) пэўнага профiлю, органаў дзяржаўнай
службы занятасцi.
__________________________________________________________
8. Кiраўнiкi ўстаноў адукацыi абавязаны да пачатку работы
камiсii арганiзаваць работу па азнаямленню выпускнiкоў з дадзеным
Палажэннем, месцамi i планамi размеркавання, дагаворамi аб
падрыхтоўцы спецыялiстаў, рабочых (служачых), заяўкамi на
спецыялiстаў, рабочых (служачых), з парадкам работы камiсiй.
__________________________________________________________
Пункт 8 - с изменениями, внесенными постановлением Совета
Министров Республики Беларусь от 24 декабря 2003 г. № 1679
8. Кiраўнiкi ўстаноў адукацыi абавязаны да пачатку
работы камiсii арганiзаваць работу па азнаямленню
выпускнiкоў з дадзеным Палажэннем, месцамi i планамi
размеркавання, дагаворамi, якiя заключаны ўстановамi
адукацыi з арганiзацыямi аб падрыхтоўцы спецыялiстаў
(рабочых), заяўкамi на спецыялiстаў (рабочых), з парадкам
работы камiсiй.
__________________________________________________________
9. Выпускнiкi размяркоўваюцца на работу згодна з заяўкамi
арганiзацый, адпаведных мiнiстэрстваў i iншых рэспублiканскiх
органаў дзяржаўнага кiравання, мясцовых выканаўчых i распарадчых
органаў, дагаворамi аб падрыхтоўцы спецыялiстаў, рабочых (служачых).
Арганiзацыi, якiя ажыццяўляюць цi забяспечваюць вытворчае
навучанне навучэнцаў устаноў, што забяспечваюць атрыманне
прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, маюць пераважнае права на
забеспячэнне iх патрэбнасцi ў рабочых (служачых). Рашэнне аб
першачарговым забеспячэннi патрэбнасцi ў рабочых (служачых) названых
арганiзацый прымаецца органамi самакiравання (саветам,
папячыцельскiм саветам) установы, што забяспечвае атрыманне
прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, з улiкам заключаных дагавораў аб
падрыхтоўцы рабочых (служачых).
Парадак работы камiсiй, чарговасць размеркавання выпускнiкоў
вызначаецца ўстановай адукацыi.
__________________________________________________________
Пункт 9 - с изменениями, внесенными постановлением Совета
Министров Республики Беларусь от 24 декабря 2003 г. № 1679
9. Выпускнiкi размяркоўваюцца на работу згодна з
заяўкамi арганiзацый, адпаведных мiнiстэрстваў i iншых
рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, дагаворамi
аб падрыхтоўцы спецыялiстаў (рабочых).
Парадак работы камiсiй, чарговасць размеркавання
выпускнiкоў вызначаецца ўстановай адукацыi.
Часть вторую считать соответственно частью третьей.
__________________________________________________________
10. Выпускнiкi, якiя атрымалi сярэднюю спецыяльную адукацыю, з
iх згоды могуць накiроўвацца на работу ў якасцi рабочых у
адпаведнасцi з разрадам i квалiфiкацыяй, устаноўленымi iм па вынiках
практыкi.
11. Камiсiя вядзе пратакол пасяджэння i ведамасць персанальнага
размеркавання выпускнiкоў згодна з дадаткам (форма 1).
Камiсiя знаёмiцца з данымi выпускнiка: вынiкамi паспяховасцi,
дакументамi аб стане здароўя, удзеле ў навукова-даследчай,
грамадскай рабоце, заслухоўвае i абмяркоўвае рэкамендацыi ўстановы
адукацыi аб найбольш мэтазгодным накiраваннi яго на работу,
асабiстыя пажаданнi выпускнiка аб яго будучай рабоце, улiчвае
сямейнае становiшча.
Работу выпускнiку ад iмя камiсii прапаноўвае яе старшыня.
12. Накiраванне выпускнiкоў на работу ажыццяўляецца ўстановай
адукацыi шляхам выдачы пасведчання аб накiраваннi на работу згодна з
дадаткам (форма 2).
13. Выпускнiкi, якiя закончылi ўстанову адукацыi, але не
прайшлi вынiковай атэстацыi, падлягаюць размеркаванню i накiраванню
на работу ў адпаведнасцi з рашэннем камiсii.
14. Рашэнне аб накiраваннi на работу прымаецца, як правiла, у
прысутнасцi выпускнiка.
Рашэнне аб накiраваннi на работу выпускнiка, якi не з`явiўся на
пасяджэнне камiсii, прымаецца ў яго адсутнасць. Пры размеркаваннi
могуць улiчвацца раней выказаныя пажаданнi выпускнiка.
Камiсiя прымае рашэнне адкрытым галасаваннем большасцю галасоў.
Пры аднолькавай колькасцi галасоў рашэнне прымае старшыня камiсii.
15. Выпускнiкам, якiя маюць iнвалiднасць першай цi другой групы
або з`яўляюцца дзецьмi-iнвалiдамi ва ўзросце да 18 гадоў, работа
прадастаўляецца з улiкам стану iх здароўя па месцы пастаяннага
жыхарства бацькоў, мужа (жонкi) або з iх згоды ў адно з наяўных
месцаў працаўладкавання.
Выпускнiкам, якiя маюць аднаго з бацькоў цi мужа (жонку)
iнвалiда I цi II групы, работа прадастаўляецца з улiкам iх просьбы,
па магчымасцi, па месцы пастаяннага жыхарства бацькоў, мужа (жонкi).
16. Выпускнiку - мужу (жонцы) асобы, выбранай на выбарную
пасаду ў дзяржаўныя органы, а таксама асобы з лiку ваеннаслужачых
Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь, iншых войск i воiнскiх
фармiраванняў Рэспублiкi Беларусь, супрацоўнiкаў Службы бяспекi
Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, органаў унутраных спраў, дзяржаўнай
бяспекi, фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржаўнага кантролю,
мытных органаў, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях,
пракурорскiх работнiкаў работа па магчымасцi прадастаўляецца па
месцы праходжання iх службы.
На выпускнiка - мужа (жонку) ваеннаслужачага тэрмiновай службы,
а таксама курсанта ваенных вучылiшчаў дзеянне часткi першай
дадзенага пункта Палажэння не распаўсюджваецца.
17. Выпускнiкам (мужу i жонцы), якiя заканчваюць установу
адукацыi адначасова, работа прадастаўляецца ў арганiзацыях,
размешчаных у адным населеным пункце.
Калi адзiн з выпускнiкоў - муж (жонка) размеркаваны раней, то
другому выпускнiку - жонцы (мужу) работа, па магчымасцi,
прадастаўляецца ў тым жа населеным пункце.
18. Выпускнiкам - цяжарным жанчынам, мацi цi бацьку, якiя маюць
дзiця ва ўзросце да 3 гадоў на момант заканчэння ўстановы адукацыi,
работа прадастаўляецца па iх просьбе па месцы пастаяннага жыхарства
сям`i.
19. Калi камiсiя не можа прадаставiць работу выпускнiку ў
сувязi з адсутнасцю месцаў працаўладкавання па атрыманай
спецыяльнасцi i квалiфiкацыi, а таксама ў адпаведнасцi з пунктамi
15-18 дадзенага Палажэння, яму прадастаўляецца магчымасць
самастойнага працаўладкавання з выдачай даведкi аб самастойным
працаўладкаваннi згодна з дадаткам (форма 3).
Па просьбе асоб, вызначаных часткай першай дадзенага пункта
Палажэння, i са згоды прымаючых iх арганiзацый мiнiстэрствы, iншыя
рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кiравання маюць права аформiць iм
накiраванне на работу шляхам выдачы пасведчання аб накiраваннi на
работу.
Пры ўзнiкненнi абставiн, указаных у пунктах 15-18 дадзенага
Палажэння, мiнiстэрствы, iншыя рэспублiканскiя органы дзяржаўнага
кiравання, установы адукацыi маюць права вырашаць пытаннi
пераразмеркавання або выдаваць даведку аб самастойным
працаўладкаваннi на працягу двух гадоў пасля заканчэння выпускнiком
установы адукацыi.
20. Выдача пасведчанняў аб накiраваннi на работу або даведак аб
самастойным працаўладкаваннi выпускнiкам ажыццяўляецца ўстановай
адукацыi не пазней чым за 5 дзён пасля заканчэння iмi вучобы.
Глава 3
ГАРАНТЫI I КАМПЕНСАЦЫI
21. Мiнiстэрствы, iншыя рэспублiканскiя органы дзяржаўнага
кiравання, мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы, кiраўнiкi
арганiзацый абавязаны забяспечыць рацыянальнае выкарыстанне маладых
спецыялiстаў у адпаведнасцi са спецыяльнасцю i квалiфiкацыяй,
атрыманымi iмi ва ўстанове адукацыi, павышэнне iх тэарэтычнага i
прафесiйнага ўзроўню, прымяненне эфектыўных сiстэм стымулявання
творчай iнiцыятывы спецыялiстаў, стварыць для iх неабходныя жыллёвыя
i бытавыя ўмовы.
22. Выпускнiкам, якiя атрымалi накiраванне на работу, па
заканчэннi ўстановы адукацыi даецца адпачынак працягласцю ў адзiн
каляндарны месяц незалежна ад таго, калi яны мелi апошнiя канiкулы
ва ўстанове адукацыi.
Выпускнiкам устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне вышэйшай i
сярэдняй спецыяльнай адукацыi, выплачваецца грашовая дапамога ў
памеры месячнай стыпендыi, атрыманай у апошнiм семестры, за кошт
сродкаў арганiзацый, у якiя выпускнiкi накiраваны на работу.
Выпускнiкам педагагiчных спецыяльнасцей выплачваецца грашовая
дапамога з разлiку месячнай стыпендыi, якую яны атрымалi ў апошнiм
перад выпускам семестры за 45 каляндарных дзён за кошт бюджэтных
сродкаў.
Выпускнiкам дзяржаўных устаноў, што забяспечваюць атрыманне
прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, дзённай формы навучання,
накiраваным на працу ў адпаведнасцi з размеркаваннем, па заканчэннi
навучання даецца адпачынак працягласцю ў адзiн каляндарны месяц з
выплатай грашовай дапамогi за кошт сродкаў арганiзацыi, прымаючай
выпускнiка на працу, з разлiку тарыфнай стаўкi па прысвоенай
выпускнiку квалiфiкацыi (разраду, класу, катэгорыi) або адпаведнага
акладу.
У тых выпадках, калi выпускнiк не атрымлiваў стыпендыi ў
апошнiм перад выпускам семестры, адпаведная грашовая дапамога яму
выплачваецца, зыходзячы з разлiку сацыяльнай стыпендыi.
Выпускнiкам устаноў адукацыi, якiя знаходзяцца на дзяржаўным
забеспячэннi, за час адпачынку акрамя стыпендыi выплачваецца
грашовая кампенсацыя за харчаванне, зыходзячы з устаноўленых норм.
Акрамя названага выпускнiкам з лiку дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя
засталiся без апекi бацькоў, пасля заканчэння ўстановы адукацыi
выдаецца вопратка, мяккi iнвентар, абсталяванне i грашовая дапамога
ў адпаведнасцi з актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь.
__________________________________________________________
Пункт 22 - с изменениями, внесенными постановлением Совета
Министров Республики Беларусь от 24 декабря 2003 г. № 1679
22. Выпускнiкам, якiя атрымалi накiраванне на работу, па
заканчэннi ўстановы адукацыi даецца адпачынак працягласцю ў
адзiн каляндарны месяц незалежна ад таго, калi яны мелi
апошнiя канiкулы ва ўстанове адукацыi.
Выпускнiкам устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне
вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi, выплачваецца
грашовая дапамога ў памеры месячнай стыпендыi, атрыманай у
апошнiм семестры, за кошт сродкаў арганiзацый, у якiя
выпускнiкi накiраваны на работу.
Выпускнiкам педагагiчных спецыяльнасцей выплачваецца
грашовая дапамога з разлiку месячнай стыпендыi, якую яны
атрымалi ў апошнiм перад выпускам семестры за 45
каляндарных дзён за кошт бюджэтных сродкаў.
Выпускнiкам устаноў, што забяспечваюць атрыманне
прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, якiя навучалiся больш за
10 месяцаў, арганiзацыi прадастаўляюць перад пачаткам
работы адпачынак i выплачваюць грашовую дапамогу ў памеры
тарыфнай стаўкi па прысвоенаму выпускнiку квалiфiкацыйнаму
разраду (класу, катэгорыi) цi адпаведнага службовага
акладу.
Выпускнiкам устаноў, што забяспечваюць атрыманне
прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, якiя навучалiся не больш
за 10 месяцаў, час навучання залiчваецца ў рабочы год. Гэты
год дае права на працоўны водпуск.
У тых выпадках, калi выпускнiк не атрымлiваў стыпендыi ў
апошнiм перад выпускам семестры, адпаведная грашовая
дапамога яму выплачваецца, зыходзячы з разлiку сацыяльнай
стыпендыi.
Выпускнiкам устаноў адукацыi, якiя знаходзяцца на
дзяржаўным забеспячэннi, за час адпачынку акрамя стыпендыi
выплачваецца грашовая кампенсацыя за харчаванне, зыходзячы
з устаноўленых норм.
Акрамя названага выпускнiкам з лiку дзяцей-сiрот i
дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, пасля заканчэння
ўстановы адукацыi выдаецца вопратка, мяккi iнвентар,
абсталяванне i грашовая дапамога ў адпаведнасцi з актамi
заканадаўства Рэспублiкi Беларусь.
Части шестую-восьмую считать соответственно частями
пятой-седьмой.
__________________________________________________________
23. Выпускнiкам устаноў адукацыi, якiя атрымалi магчымасць
самастойнага працаўладкавання, грашовая дапамога не выплачваецца.
24. Выпускнiкам, накiраваным пасля заканчэння ўстановы адукацыi
на работу ў iншую мясцовасць, гарантуюцца выплаты, прадугледжаныя
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
25. Маладым спецыялiстам, якiя прыбылi на працу па
персанальнаму размеркаванню, мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя
органы, а таксама арганiзацыi пры недастатковасцi ўласнага жыллёвага
фонду могуць выдзяляць сродкi з мэтай кампенсацыi затрат на наём
жыллёвых памяшканняў у грамадзян.
26. Мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы, а таксама
арганiзацыi могуць выдаваць маладым спецыялiстам пазыкi на
iндывiдуальнае будаўнiцтва, набыццё мэблi i iншага жыллёва-бытавога
i сельскагаспадарчага iнвентару, прымаць без чаргi ў
жыллёва-будаўнiчыя кааператывы.
27. Наймальнiкам, незалежна ад формы ўласнасцi, забараняецца на
працягу двух гадоў пасля заканчэння ўстановы адукацыi прымаць на
работу выпускнiкоў без пасведчання аб накiраваннi на работу або
даведкi аб самастойным працаўладкаваннi.
28. Звальненне маладых спецыялiстаў або перавод iх на работу,
якая не звязана з атрыманай спецыяльнасцю, квалiфiкацыяй, да
заканчэння абавязковага тэрмiну работы забараняецца, за выключэннем
звальнення па iнiцыятыве наймальнiка за вiноўныя дзеяннi i выпадкаў,
прадугледжаных у пунктах 1 (у адносiнах да лiквiдацыi арганiзацыi),
2 i 6 артыкула 42 Працоўнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь (Ведамасцi
Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., № 26-27, ст.432;
Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 1999 г.,
№ 80, 2/70).
У выпадку невыканання парадку прыёму на работу выпускнiкоў i
звальнення маладых спецыялiстаў, устаноўленага пунктам 27 i часткай
першай дадзенага пункта Палажэння, наймальнiк вяртае сродкi,
затрачаныя на навучанне выпускнiка, у бюджэт, з якога ажыццяўлялася
фiнансаванне iх навучання.
Парадак разлiку расходаў i вяртання сродкаў за навучанне ва
ўстановах адукацыi, што належаць звароту ў бюджэт, з якога
ажыццяўлялася фiнансаванне навучання, вызначаецца Мiнiстэрствам
адукацыi па ўзгадненню з Мiнiстэрствам фiнансаў.
У выпадку адмовы ад добраахвотнага кампенсавання грашовых
сродкаў за навучанне iх спагнанне ажыццяўляецца ў судовым парадку.
3 маладымi спецыялiстамi (выпускнiкамi ўстаноў, што
забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай i
прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi), якiя паступiлi ва ўстановы
адукацыi на дзённую форму навучання для атрымання адукацыi больш
высокага ўзроўню, а таксама з маладымi спецыялiстамi, якiя закончылi
ўстановы, што забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыi
(выпускнiкамi вышэйшых медыцынскiх устаноў - пасля заканчэння
стажыроўкi), i паступiлi на дзённую форму навучання ў аспiрантуру
(ардынатуру), працоўны дагавор можа быць скасаваны па жаданню
работнiка ў парадку i на падставах, вызначаных у частцы чацвёртай
артыкула 40 Працоўнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь пры прадстаўленнi
адпаведных дакументаў аб паступленнi.
Маладыя спецыялiсты, якiя працуюць па размеркаванню, могуць
быць (з iх згоды) звольнены ў парадку пераводу да другога
наймальнiка цi пераходу на выбарную пасаду (пункт 4 артыкула 35
Працоўнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь), а таксама па абставiнах,
незалежных ад волi бакоў (пункт 6 артыкула 35 Працоўнага кодэкса
Рэспублiкi Беларусь).
__________________________________________________________
Пункт 28 - с изменениями, внесенными постановлением Совета
Министров Республики Беларусь от 24 декабря 2003 г. № 1679
28. Звальненне маладых спецыялiстаў або перавод iх на
работу, якая не звязана з атрыманай спецыяльнасцю,
квалiфiкацыяй, да заканчэння абавязковага тэрмiну работы
забараняецца, за выключэннем звальнення па iнiцыятыве
наймальнiка за вiноўныя дзеяннi i выпадкаў, прадугледжаных
у пунктах 1 (у адносiнах да лiквiдацыi арганiзацыi), 2 i 6
артыкула 42 Працоўнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь
(Ведамасцi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, 1999
г., № 26-27, ст.432; Национальный реестр правовых актов
Республики Беларусь, 1999 г., № 80, 2/70).
У выпадку невыканання парадку прыёму на работу
выпускнiкоў i звальнення маладых спецыялiстаў,
устаноўленага пунктам 27 i часткай першай дадзенага пункта
Палажэння, наймальнiк вяртае сродкi, затрачаныя на
навучанне выпускнiка, у бюджэт, з якога ажыццяўлялася
фiнансаванне iх навучання.
У выпадку адмовы ад добраахвотнага кампенсавання
грашовых сродкаў за навучанне iх спагнанне ажыццяўляецца ў
судовым парадку.
З маладымi спецыялiстамi (выпускнiкамi сярэднiх
спецыяльных i прафесiянальна-тэхнiчных устаноў адукацыi),
якiя паступiлi на дзённую форму навучання ў вышэйшыя
ўстановы адукацыi, а таксама з маладымi спецыялiстамi, якiя
закончылi вышэйшыя ўстановы адукацыi (выпускнiкамi вышэйшых
медыцынскiх устаноў - пасля заканчэння стажыроўкi) i
паступiлi на дзённую форму навучання ў аспiрантуру
(ардынатуру), працоўны дагавор можа быць скасаваны па
жаданню работнiка ў парадку i на падставах, вызначаных у
частцы чацвёртай артыкула 40 Працоўнага кодэкса Рэспублiкi
Беларусь пры прадстаўленнi адпаведных дакументаў аб
паступленнi.
Маладыя спецыялiсты, якiя працуюць па размеркаванню,
могуць быць (з iх згоды) звольнены ў парадку пераводу да
другога наймальнiка цi пераходу на выбарную пасаду (пункт 4
артыкула 35 Працоўнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь), а
таксама па абставiнах, незалежных ад волi бакоў (пункт 6
артыкула 35 Працоўнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь).
Части третью-пятую считать соответственно частями
четвертой-шестой.
__________________________________________________________
29. На маладых спецыялiстаў, якiя накiраваны на работу ў
арганiзацыi, што размешчаны ў зонах радыяцыйнага забруджання,
распаўсюджваюцца iльготы i кампенсацыi, прадугледжаныя
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Глава 4
ДАКУМЕНТЫ ЎЛIКУ РАЗМЕРКАВАННЯ I ПРАЦАЎЛАДКАВАННЯ ВЫПУСКНIКОЎ
30. Асноўнымi дакументамi ўлiку размеркавання i
працаўладкавання выпускнiкоў устаноў адукацыi з`яўляюцца:
пратаколы пасяджэнняў камiсii па персанальнаму размеркаванню
выпускнiкоў;
ведамасць персанальнага размеркавання выпускнiкоў;
пасведчанне аб накiраваннi на работу;
паведамленне да пасведчання аб накiраваннi на работу;
пацвярджэнне прыбыцця да пасведчання аб накiраваннi на работу;
даведка аб самастойным працаўладкаваннi;
пацвярджэнне прыбыцця да даведкi аб самастойным
працаўладкаваннi;
кнiга ўлiку выдачы пасведчанняў аб накiраваннi на работу;
кнiга ўлiку выдачы даведак аб самастойным працаўладкаваннi;
кнiга ўлiку пацвярджэнняў аб прыёме на работу;
справаздача аб размеркаваннi i працаўладкаваннi выпускнiкоў.
31. Справаздачу аб размеркаваннi i працаўладкаваннi выпускнiкоў
установы адукацыi прадстаўляюць:
абласным (Мiнскаму гарадскому) упраўленням статыстыкi;
сваёй вышэйстаячай арганiзацыi;
Мiнiстэрству адукацыi.
Дадатак
да Палажэння аб размеркаваннi
выпускнiкоў, якiя вучацца за кошт
сродкаў рэспублiканскага i (або)
мясцовых бюджэтаў ва ўстановах
адукацыi, што забяспечваюць
атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай,
сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай
адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь
Форма 1
Разлiковы рахунак вышэйшай установы адукацыi (сярэдняй
спецыяльнай установы адукацыi, прафесiянальна-тэхнiчнай установы
адукацыi) № ___________________________
Галоўны бухгалтар __________
(подпiс)
ВЕДАМАСЦЬ
персанальнага размеркавання выпускнiкоў, якiя закончылi
_______________________________________________________
(назва ўстановы адукацыi)
у __________________ 200_ г.
(месяц)
---T--------T---T------T------T------T-------T----------------T-------T-------
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦Спе- ¦ На якую работу ¦ ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦Адрас ¦цыяль- ¦ накiроўваецца ¦Прада- ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦паста-¦насць, +-----T------T---+стаўля-¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦яннага¦спецыя-¦ ¦ ¦ ¦ецца ¦
¦Прозвiш-¦ ¦ ¦Сямей-¦месца ¦лiза- ¦назва¦назва ¦ ¦права ¦
№ ¦ча, iмя,¦ ¦Год ¦нае ¦жыхар-¦цыя, ¦мiнi-¦ўста- ¦ ¦сама- ¦Подпiс
п/п¦iмя па ¦Пол¦нарад-¦стано-¦ства ¦прафе- ¦стэр-¦новы ¦па-¦стойна-¦спецыя-
¦бацьку ¦ ¦жэння ¦вiшча ¦(адрас¦сiя, ¦ства ¦(арга-¦са-¦га ¦лiста
¦ ¦ ¦ ¦ ¦баць- ¦квалi- ¦(ве- ¦нiза- ¦да ¦праца- ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦коў) ¦фiкацыя¦дам- ¦цыi) ¦ ¦ўладка-¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦выпуск-¦ства)¦ ¦ ¦вання ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦нiка ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
---+--------+---+------+------+------+-------+-----+------+---+-------+-------
1 ¦ 2 ¦ 3 ¦ 4 ¦ 5 ¦ 6 ¦ 7 ¦ 8 ¦ 9 ¦10 ¦ 11 ¦ 12
---+--------+---+------+------+------+-------+-----+------+---+-------+-------
Старшыня камiсii
Намеснiк старшынi
Члены камiсii
Форма 2
Назва ўстановы адукацыi ____________________________________________
____________________________________________________________________
ПАСВЕДЧАННЕ
аб накiраваннi на работу № ____________
____________________________________________________________________
(прозвiшча, iмя, iмя па бацьку поўнасцю)
закончыў(ла) у ______________ 200_ г.
____________________________________________________________________
(назва ўстановы адукацыi поўнасцю)
па спецыяльнасцi __________________________________________________,
____________________________________________________________________
накiроўваецца ў распараджэнне ______________________________________
____________________________________________________________________
для работы на пасадзе ______________________________________________
з месячным акладам згодна са штатным раскладам _____________________
___________________________________________________________________.
Забяспечыць жылплошчай у адпаведнасцi з заканадаўствам _____________
___________________________________________________________________.
Тэрмiн прыбыцця "__" ______________ 200_ г.
Рэктар (дырэктар) ____________
установы адукацыi (подпiс)
М.П.
"__" _______________ 200_ г.
Выдадзены:
1. Аванс на праезд у суме _________________________________________.
2. Дапамога за адпачынак у памеры стыпендыi за месяц
___________________________________________________________________.
Галоўны бухгалтар ____________
установы адукацыi (подпiс)
М.П.
ПАЦВЯРДЖЭННЕ
прыбыцця да пасведчання аб накiраваннi на работу* № _______
____________________________________________________________________
(назва i адрас установы, арганiзацыi)
паведамляем, што гр-н(ка) __________________________________________
____________________________________________________________________
(прозвiшча, iмя, iмя па бацьку поўнасцю)
закончыў(ла) ______________________________________________________,
(назва ўстановы адукацыi)
прыбыў(ла) на месца работы "__" ________ 200_ г.
i назначаны(а) на пасаду ___________________________________________
з месячным акладам ____________________________________________ руб.
Забяспечаны(а) жылплошчай __________________________________________
___________________________________________________________________.
(вiд прадастаўленай жылплошчы)
Кiраўнiк установы
адукацыi (арганiзацыi) __________
(подпiс)
Начальнiк аддзела кадраў __________
(подпiс)
М.П.
"__" ___________ 200_ г.
_____________________________
*Належыць звароту ў запоўненым выглядзе ва ўстанову адукацыi ў
пяцiдзённы тэрмiн з дня прыбыцця маладога спецыялiста да месца
работы.
Назва ўстановы адукацыi ____________________________________________
____________________________________________________________________
ПАВЕДАМЛЕННЕ
да пасведчання аб накiраваннi на работу № _______
____________________________________________________________________
(прозвiшча, iмя, iмя па бацьку поўнасцю)
закончыў(ла) у _____________ 200_ г.
____________________________________________________________________
(назва ўстановы адукацыi поўнасцю)
па спецыяльнасцi ___________________________________________________
___________________________________________________________________,
накiроўваецца ў распараджэнне ______________________________________
____________________________________________________________________
(назва i адрас установы, арганiзацыi)
для работы на пасадзе ______________________________________________
____________________________________________________________________
з месячным акладам згодна са штатным раскладам _____________________
___________________________________________________________________.
Забяспечыць жылплошчай у адпаведнасцi з заканадаўствам _____________
___________________________________________________________________.
Тэрмiн прыбыцця "__" ___________ 200_ г.
Начальнiк аддзела кадраў ____________
(подпiс)
М.П.
"__" ___________ 200_ г.
Форма 3
___________________________
(назва ўстановы адукацыi)
ДАВЕДКА
аб самастойным працаўладкаваннi № _______
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
(прозвiшча, iмя, iмя па бацьку)
закончыў(ла) у _________________ 200_ г.
____________________________________________________________________
(назва ўстановы адукацыi)
____________________________________________________________________
па спецыяльнасцi____________________________________________________
___________________________________________________________________.
Даецца магчымасць самастойнага працаўладкавання на работу згодна з
пунктам _______ Палажэння аб размеркаваннi выпускнiкоў, якiя
вучацца за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў
ва ўстановах адукацыi, што забяспечваюць атрыманне
прафесiянальна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi ў
Рэспублiцы Беларусь.
Рэктар (дырэктар)
установы адукацыi ____________
(подпiс)
М.П.
"__" _____________ 200_ г.
___________________________
(назва ўстановы адукацыi)
ПАЦВЯРДЖЭННЕ
прыбыцця да даведкi аб самастойным працаўладкаваннi* № ______
____________________________________________________________________
(прозвiшча, iмя, iмя па бацьку)
____________________________________________________________________
закончыў(ла) у _________________ 200_ г.
___________________________________________________________________,
(назва ўстановы адукацыi)
прыняты(а) на работу "__" ________________ 200_ г.
i назначаны(а) на пасаду ___________________________________________
____________________________________________________________________
(назва арганiзацыi, установы)
Забяспечаны(а) жылплошчай __________________________________________
___________________________________________________________________.
(вiд прадастаўленай жылплошчы)
Начальнiк аддзела кадраў __________
(подпiс)
М.П.
"__" ____________ 200_ г.
_____________________________
*Належыць звароту ў запоўненым выглядзе ва ўстанову адукацыi ў
пяцiдзённы тэрмiн з дня прыбыцця спецыялiста да месца працы.
<<< Главная
страница | < Назад
|