ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
4 кастрычнiка 2002 г. № 1377
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПРАТАКОЛА АБ УНЯСЕННI
ЗМЯНЕННЯЎ I ДАПАЎНЕННЯЎ У ПУНКТ 5 ПРАВIЛ ВЫЗНАЧЭННЯ
ПАХОДЖАННЯ ТАВАРАЎ З КРАIН, ШТО РАЗВIВАЮЦЦА, ПРЫ ДАЧЫ
ТАРЫФНЫХ ПРЭФЕРЭНЦЫЙ У РАМКАХ АГУЛЬНАЙ СIСТЭМЫ ПРЭФЕРЭНЦЫЙ,
ПРЫНЯТЫХ ПАГАДНЕННЕМ АБ ПРАВIЛАХ ВЫЗНАЧЭННЯ ПАХОДЖАННЯ
ТАВАРАЎ З КРАIН, ШТО РАЗВIВАЮЦЦА, ПРЫ ДАЧЫ ТАРЫФНЫХ
ПРЭФЕРЭНЦЫЙ У РАМКАХ АГУЛЬНАЙ СIСТЭМЫ ПРЭФЕРЭНЦЫЙ
АД 12 КРАСАВIКА 1996 ГОДА I ПАДПIСАННI ГЭТАГА ПРАТАКОЛА
Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Прыняць прапанову Дзяржаўнага мытнага камiтэта, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам юстыцыi i iншымi
зацiкаўленымi, аб правядзеннi перагавораў па праекту Пратакола аб
унясеннi змяненняў i дапаўненняў у пункт 5 Правiл вызначэння
паходжання тавараў з краiн, што развiваюцца, пры дачы тарыфных
прэферэнцый у рамках Агульнай сiстэмы прэферэнцый, прынятых
Пагадненнем аб Правiлах вызначэння паходжання тавараў з краiн, што
развiваюцца, пры дачы тарыфных прэферэнцый у рамках Агульнай сiстэмы
прэферэнцый ад 12 красавiка 1996 года i падпiсаннi гэтага Пратакола.
Зацвердзiць у якасцi асновы для вядзення перагавораў праект
Пратакола аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у пункт 5 Правiл
вызначэння паходжання тавараў з краiн, што развiваюцца, пры дачы
тарыфных прэферэнцый у рамках Агульнай сiстэмы прэферэнцый, прынятых
Пагадненнем аб Правiлах вызначэння паходжання тавараў з краiн, што
развiваюцца, пры дачы тарыфных прэферэнцый у рамках Агульнай cicтэмы
прэферэнцый ад 12 красавiка 1996 года (прыкладаецца)*.
_____________________________
*Не рассылаецца.
Дазволiць уносiць у выпадку неабходнасцi ў гэты праект змяненнi
i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.
2. Пры дасягненнi дамоўленасцi ў межах праекта Пратакола,
зацверджанага ў адпаведнасцi з часткай другой пункта 1 дадзенай
пастановы, падпiсаць Пратакол аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у
пункт 5 Правiл вызначэння паходжання тавараў з краiн, што
развiваюцца, пры дачы тарыфных прэферэнцый у рамках Агульнай сiстэмы
прэферэнцый, прынятых Пагадненнем аб Правiлах вызначэння паходжання
тавараў з краiн, што развiваюцца, пры дачы тарыфных прэферэнцый у
рамках Агульнай сiстэмы прэферэнцый ад 12 красавiка 1996 года.
Намеснiк Прэм`ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь -
Мiнiстр эканомiкi Рэспублiкi Беларусь А.КАБЯКОЎ
<<< Главная
страница | < Назад
|