УКАЗ ПРЭЗIДЭНТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
30 верасня 2002 г. № 498
АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯ I ДАПАЎНЕННЯ ВА УКАЗ ПРЭЗIДЭНТА
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ АД 6 ВЕРАСНЯ 1999 г. № 516
1. Унесцi ў апiсанне ордэнаў, медалёў i нагрудных знакаў да
ганаровых званняў Рэспублiкi Беларусь, зацверджанае Указам
Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 6 верасня 1999 г. № 516
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 1999 г., №
69, 1/619), наступныя змяненне i дапаўненне:
1.1. апiсанне ордэна Пашаны выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"Ордэн Пашаны
Ордэн Пашаны мае форму акруглага пазалочанага васьмiграннiка,
на якi накладаецца чатырохканцовая сярэбраная зорка з рэльефнай
выявай мужчыны i жанчыны ў цэнтры, якiя трымаюць Дзяржаўны флаг
Рэспублiкi Беларусь i сноп пшанiцы. Флаг пакрыты эмаллю чырвонага,
зялёнага i белага колеру. У нiжняй частцы ордэна - блакiтная
эмалевая стужка, якая падтрымлiвае лаўровыя i дубовыя галiнкi, што
абрамляюць ордэн.
Вышыня ордэна - 50 мм, шырыня - 46 мм. Адваротны бок ордэна мае
гладкую паверхню, у цэнтры знаходзiцца нумар ордэна.
Ордэн пры дапамозе вушка i кольца злучаецца з пяцiвугольнай
калодкай, абцягнутай муаравай стужкай жоўтага колеру з адной
падоўжнай палоскай зялёнага колеру пасярэдзiне i па адной падоўжнай
палосцы чырвонага колеру па краях.
Ордэн вырабляецца з серабра з пазалотай.";
1.2. пасля апiсання ордэна Францыска Скарыны дапоўнiць указанае
апiсанне апiсаннем ордэна Дружбы народаў наступнага зместу:
"Ордэн Дружбы народаў
Ордэн Дружбы народаў уяўляе сабой знак, выкананы ў форме
пяцi- i дзесяцiканцовай зорак. Пяцiканцовая зорка, пакрытая чырвонай
эмаллю i абрамленая па контуру выпуклымi кроплямi, накладаецца на
дзесяцiканцовую дыяметрам 59 мм, якая ўтворана пяццю залацiстымi
пiрамiдальнымi гранямi i пяццю залацiстымi пучкамi разыходных
прамянёў.
У цэнтры ордэна размешчана накладная выява зямнога шара з пяццю
кантынентамi, асобныя дэталi якога пакрыты сiняй эмаллю. Зямны шар
аблямаваны абадком з выявай рукапацiсканняў. Адваротны бок ордэна
мае гладкую паверхню, у цэнтры знаходзiцца нумар ордэна.
Ордэн пры дапамозе вушка i плоскага кольца, да якога
прымацаваны прамавугольны знак памерам 14х14 мм, што ўяўляе ў
мiнiяцюры Дзяржаўны флаг Рэспублiкi Беларусь, злучаецца з муаравай
стужкай сiняга колеру шырынёй 44 мм.
Ордэн Дружбы народаў вырабляецца з серабра з пазалотай".
2. Дадзены Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання.
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.ЛУКАШЭНКА
<<< Главная
страница | < Назад
|