ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
25 верасня 2002 г. № 1314
АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯЎ I ДАПАЎНЕННЯЎ У ПАСТАНОВУ САВЕТА
МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ АД 16 КАСТРЫЧНIКА 1998 г.
№ 1590
Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Унесцi ў пастанову Савета Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь ад
16 кастрычнiка 1998 г. № 1590 "Аб Беларускай рэспублiканскай
навукова-метадычнай радзе па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны
пры Камiтэце па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве
культуры" (Збор дэкрэтаў, указаў Прэзiдэнта i пастаноў Урада
Рэспублiкi Беларусь, 1998 г., № 29, арт.758) наступныя змяненнi i
дапаўненнi:
1.1. назву пастановы выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"Аб Беларускай рэспублiканскай навукова-метадычнай радзе па
пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры";
1.2. пункт 1 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"1. Устанавiць, што ў склад Беларускай рэспублiканскай
навукова-метадычнай рады па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны
пры Мiнiстэрстве культуры ўваходзiць 12 чалавек. Гэты склад
з`яўляецца пастаянным i дзейнiчае на ўвесь час працы Беларускай
рэспублiканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях
гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры";
1.3. у пункце 2:
у абзацы другiм словы "пры Камiтэце па ахове
гiсторыка-культурнай спадчыны" выключыць;
абзац трэцi прызнаць страцiўшым сiлу;
1.4. пункт 4 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"4. Ускласцi арганiзацыйна-тэхнiчнае забеспячэнне работы
Беларускай рэспублiканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях
гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры - на
Мiнiстэрства культуры";
1.5. унесцi ў Статут Беларускай рэспублiканскай
навукова-метадычнай рады па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны
пры Камiтэце па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве
культуры, зацверджаны названай пастановай, наступныя змяненнi i
дапаўненнi:
1.5.1. назву Статута выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"Статут Беларускай рэспублiканскай навукова-метадычнай рады па
пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры";
1.5.2. у пункце 1 словы "пры Камiтэце па ахове
гiсторыка-культурнай спадчыны" выключыць;
1.5.3. часткi другую i трэцюю пункта 2 выкласцi ў наступнай
рэдакцыi:
"У склад Навукова-метадычнай рады ўваходзяць намеснiк дырэктара
дэпартамента па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны i рэстаўрацыi
Мiнiстэрства культуры, а таксама спецыялiст названага дэпартамента -
вучоны сакратар Навукова-метадычнай рады па пасадзе.
Старшынёй Навукова-метадычнай рады з`яўляецца дырэктар
дэпартамента па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны i рэстаўрацыi
Мiнiстэрства культуры";
1.5.4. у падпункце 5.1 пункта 5 словы "(у тым лiку i помнiкам
гicторыi i культуры, прынятым ва ўстаноўленым парадку пад ахову
дзяржавы да 1 студзеня 1993 г.)" выключыць;
1.5.5. у абзацы сёмым падпункта 5.2 пункта 5 i пункце 6 словы
"старшынёй Камiтэта па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны пры
Мiнiстэрстве культуры" замянiць словамi "дырэктарам дэпартамента па
ахове гiсторыка-культурнай спадчыны i рэстаўрацыi Мiнiстэрства
культуры";
1.5.6. у частцы другой пункта 7 словы "адзiн з членаў
Навукова-метадычнай рады, якi назначаецца для гэтага старшынёй у
кожным асобным выпадку" замянiць словамi "намеснiк старшынi
Навукова-метадычнай рады";
1.5.7. у пункце 10 лiчбу "7" замянiць лiчбай "8";
1.5.8. абзац другi часткi першай пункта 11 выкласцi ў наступнай
рэдакцыi:
"у дачыненнi да пытанняў, абумоўленых у падпункце 5.1 i абзацы
чацвёртым падпункта 5.2 пункта 5 дадзенага Статута, калi за рашэнне
прагаласавала не менш за 7 членаў Навукова-метадычнай рады".
2. Зацвердзiць склад Беларускай рэспублiканскай
навукова-метадычнай рады па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны
пры Мiнiстэрстве культуры (прыкладаецца).
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
25.09.2002 № 1314
Склад Беларускай рэспублiканскай навукова-метадычнай рады па
пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры
Абламскi - дырэктар дэпартамента па ахове
Васiль Яўгенавiч гiсторыка-культурнай спадчыны i рэстаўрацыi
Мiнiстэрства культуры (старшыня
Навукова-метадычнай рады)
Чарняўскi - намеснiк дырэктара дэпартамента па ахове
Iгар Мяфодзiевiч гiсторыка-культурнай спадчыны i рэстаўрацыi
Мiнiстэрства культуры (намеснiк старшынi
Навукова-метадычнай рады)
Мiхайлава - галоўны спецыялiст дэпартамента па ахове
Вольга Фёдараўна гiсторыка-культурнай спадчыны i рэстаўрацыi
Мiнiстэрства культуры (вучоны сакратар
Навукова-метадычнай рады)
Адамовiч - вядучы мастацтвазнавец праектнага
Святлана Пiлiпаўна рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства
"Праектрэстаўрацыя"
Бакаеў - начальнiк аддзела рэстаўрацыi i рэканструкцыi
Уладзiмiр Iльiч помнiкаў архiтэктуры i культуры праектнага
камунальнага унiтарнага прадпрыемства
"Мiнскпраект"
Варфаламеева - старшы навуковы супрацоўнiк Iнстытута
Тамара Барысаўна мастацтвазнаўства, этнаграфii i фальклору iмя
Кандрата Крапiвы Нацыянальнай акадэмii навук
Беларусi, кандыдат мастацтвазнаўства
Высоцкая - загадчык аддзела старажытнабеларускага
Надзея Фёдараўна мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея
Рэспублiкi Беларусь, доктар мастацтвазнаўства,
прафесар
Вяргей - старшы навуковы супрацоўнiк Iнстытута гiсторыi
Валянцiна Сяргееўна Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, кандыдат
гiстарычных навук
Жураўлёў - намеснiк начальнiка Галоўнага упраўлення
Iван Сяргеевiч дзяржаўнай пазаведамаснай экспертызы пры
Мiнiстэрстве архiтэктуры i будаўнiцтва
Лакотка - намеснiк дырэктара па навуковай рабоце
Аляксандр Iванавiч Iнстытута мастацтвазнаўства, этнаграфii i
фальклору iмя Кандрата Крапiвы Нацыянальнай
акадэмii навук Беларусi, доктар архiтэктуры,
доктар гiстарычных навук, член-карэспандэнт
Беларускай акадэмii архiтэктуры
Мартынаў - начальнiк упраўлення добраўпарадкавання i
Аляксей Iгаравiч гарадскога дызайну Камiтэта архiтэктуры,
горадабудаўнiцтва i землеўпарадкавання
Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта,
галоўны мастак г.Мiнска
Саўчанка - намеснiк старшынi прэзiдыума рэспублiканскага
Галiна Аляксееўна савета грамадскага аб`яднання "Беларускае
добраахвотнае таварыства аховы помнiкаў
гiсторыi i культуры"
<<< Главная
страница | < Назад
|