ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
18 верасня 2002 г. № 1290
АБ КАМАНДЗIРАВАННI Л.В.ГЛУХОЎСКАГА Ў г.БРУСЕЛЬ
(КАРАЛЕЎСТВА БЕЛЬГIЯ) I А.С.ШЧУРКО Ў г.САНКТ-ПЕЦЯРБУРГ
(РАСIЙСКАЯ ФЕДЭРАЦЫЯ)
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Камандзiраваць:
з 18 па 19 верасня 2002 г. у г.Брусель (Каралеўства Бельгiя)
намеснiка Мiнiстра ўнутраных спраў Глухоўскага Леанiда Вiктаравiча
для ўдзелу ў Еўрапейскай канферэнцыi па папярэджванню i
супрацьдзеянню гандлю людзьмi - глабальнай праблеме XXI стагоддзя;
з 20 верасня 2002 г. (тэрмiнам на два днi) у г.Санкт-Пецярбург
(Расiйская Федэрацыя) намеснiка Мiнiстра ўнутраных спраў Шчурко
Аляксандра Сямёнавiча для ўдзелу ва ўрачыстых мерапрыемствах,
прысвечаных 200-годдзю ўтварэння адзiнай сiстэмы органаў выканаўчай
улады Расii.
Прыняць да ведама, што фiнансаванне расходаў па камандзiраванню
Л.В.Глухоўскага ажыццяўляецца за кошт сродкаў прымаючага боку.
Фiнансаванне расходаў па камандзiраванню А.С.Шчурко ажыццявiць
у адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад
23 чэрвеня 2000 г. № 935 "Аб удасканаленнi арганiзацыi i павышэннi
эфектыўнасцi службовых камандзiровак у замежныя дзяржавы"
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., №
63, 5/3500).
Л.В.Глухоўскаму i А.С.Шчурко ў двухтыднёвы тэрмiн пасля
заканчэння камандзiроўкi прадставiць спараваздачу аб яе вынiках.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI
<<< Главная
страница | < Назад
|