ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
16 верасня 2002 г. № 1269
АБ КАМАНДЗIРАВАННI У.I.АДАМУШКI Ў г.АСТАНУ
(РЭСПУБЛIКА КАЗАХСТАН)
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Камандзiраваць з 25 па 28 верасня 2002 г. у г.Астану
(Рэспублiка Казахстан) Старшыню Камiтэта па архiвах i справаводству
пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь Адамушку Уладзiмiра
Iванавiча для ўдзелу ў III Агульнай канферэнцыi Еўраазiяцкага
рэгiянальнага аддзялення Мiжнароднага савета архiваў (ЕЎРАЗIКА), а
таксама ў кансультатыўнай нарадзе кiраўнiкоў дзяржаўных архiўных
службаў краiн - удзельнiц Садружнасцi Незалежных Дзяржаў i навуковай
канферэнцыi "Прававыя праблемы архiўнай справы ў еўраазiяцкiм
рэгiёне".
Фiнансаванне расходаў па камандзiраванню У.I.Адамушкi (без
улiку транспартных расходаў) ажыццявiць у адпаведнасцi з пастановай
Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 23 чэрвеня 2000 г. № 935
"Аб удасканаленнi арганiзацыi i павышэннi эфектыўнасцi службовых
камандзiровак у замежныя дзяржавы" (Национальный реестр правовых
актов Республики Беларусь, 2000 г., № 63, 5/3500).
У.I.Адамушку ў двухтыднёвы тэрмiн пасля заканчэння
камандзiроўкi прадставiць справаздачу аб яе вынiках.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI