ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
11 верасня 2002 г. № 1243
АБ УЗНАГАРОДЖАННI ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Узнагародзiць Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь:
Галцеева Уладзiмiра Iванавiча, намеснiка дырэктара дэпартамента
па мiграцыi - начальнiка ўпраўлення па справах бежанцаў Мiнiстэрства
працы i сацыяльнай абароны, i Тумашык Таццяну Уладзiмiраўну,
начальнiка мiграцыйнай службы камiтэта па працы i сацыяльнай абароне
Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта, за шматгадовую плённую
працу ў дзяржаўных органах, значны ўклад у выпрацоўку i рэалiзацыю
дзяржаўнай мiграцыйнай палiтыкi;
Грыгаровiча Iвана Iванавiча, старшыню гаспадарчага суда
Гродзенскай вобласцi, за шматгадовую добрасумленную працу па
ўмацаванню законнасцi ў сферы эканамiчных адносiн.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI
<<< Главная
страница | < Назад
|