ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
27 жнiўня 2002 г. № 1157
АБ НАКIРАВАННI УРАДАВАЙ ДЭЛЕГАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ НА
СУСВЕТНЫ САМIТ ПА ЎСТОЙЛIВАМУ РАЗВIЦЦЮ
Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Упаўнаважыць Урадавую дэлегацыю Рэспублiкi Беларусь на ўдзел у
Сусветным самiце па ўстойлiваму развiццю ў г.Iаханесбургу
(Паўднёва-Афрыканская Рэспублiка) у наступным складзе:
Дражын - Намеснiк Прэм`ер-мiнiстра
Уладзiмiр Несцеравiч Рэспублiкi Беларусь, старшыня Нацыянальнай
камiсii па ўстойлiваму развiццю (кiраўнiк
дэлегацыi)
Зайчанка - першы намеснiк Мiнiстра эканомiкi
Мiкалай Пятровiч
Сычоў - намеснiк Мiнiстра замежных спраў
Аляксандр Мiкалаевiч
Ахрамчук - Пасол Рэспублiкi Беларусь у
Анатоль Мiкалаевiч Паўднёва-Афрыканскай Рэспублiцы
Накiраваць з 1 па 5 верасня 2002 г. у г.Iаханесбург
(Паўднёва-Афрыканская Рэспублiка) У.Н.Дражына, М.П.Зайчанку,
А.М.Сычова i з 26 жнiўня па 4 верасня 2002 г. - А.М.Ахрамчука для
работы ў складзе Урадавай дэлегацыi Рэспублiкi Беларусь на Сусветным
самiце па ўстойлiваму развiццю.
Фiнансаванне расходаў па камандзiраванню У.Н.Дражына,
А.М.Ахрамчука, М.П.Зайчанкi i А.М.Сычова ажыццявiць у адпаведнасцi з
пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 23 чэрвеня 2000
г. № 935 "Аб удасканаленнi арганiзацыi i павышэннi эфектыўнасцi
службовых камандзiровак у замежныя дзяржавы" (Национальный реестр
правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., № 63, 5/3500).
Аплату расходаў за пражыванне дэлегацыi ажыццявiць па фактычных
затратах.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI
<<< Главная
страница | < Назад
|