ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКI I АНАЛIЗУ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
25 лiпеня 2002 г. № 70
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ФОРМЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ
СПРАВАЗДАЧНАСЦI 1-прафтэх "СПРАВАЗДАЧА АБ ДЗЕЙНАСЦI
ПРАФЕСIЯНАЛЬНА-ТЭХНIЧНАЙ НАВУЧАЛЬНАЙ УСТАНОВЫ" I ТАБЛIЦЫ
2-прафтэх "ЗВОДНАЯ СПРАВАЗДАЧА АБ ДЗЕЙНАСЦI
ПРАФЕСIЯНАЛЬНА-ТЭХНIЧНЫХ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ"
На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу
Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 19 красавiка 2000 г. № 547 "Вопросы
Министерства статистики и анализа Республики Беларусь" (Национальный
реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., № 41, 5/3022;
2002 г., № 12, 5/9808), Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi
Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць прыкладзеныя форму дзяржаўнай статыстычнай
справаздачнасцi 1-прафтэх "Справаздача аб дзейнасцi
прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай установы"* перыядычнасцю 1 раз
у год i Указаннi па запаўненню формы дзяржаўнай статыстычнай
справаздачнасцi 1-прафтэх "Справаздача аб дзейнасцi
прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай установы"*. Увесцi iх у
дзеянне, пачынаючы са справаздачы па стану на 1 верасня 2002 г.
2. Распаўсюдзiць указаную у пункце 1 дадзенай пастановы форму
дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi на прафесiянальна-тэхнiчныя
навучальныя установы i iх фiлiялы ўсiх форм ўласнасцi.
3. Зацвердзiць прыкладзеную таблiцу 2-прафтэх "Зводная
справаздача аб дзейнасцi прафесiянальна-тэхнiчных навучальных
устаноў"* згодна дадатку 1, перыядычнасцю 1 раз у год i ўвесцi яе у
дзеянне, пачынаючы са справаздачы па стану на 1 верасня 2002 г.
______________________________
*Не прыводзiцца.
4. Распаўсюдзiць указаную у пункце 3 дадзенай пастановы таблiцу
2-прафтэх на абласныя, Мiнскае гарадское ўпраўленнi адукацыi.
5. Прызнаць страцiўшым сiлу абзац трэцi пункта 1 загаду
Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ад 21 мая 1998
г. № 134 "Аб зацвярджэннi форм статыстычнай справаздачнасцi па
адукацыi" i аб зацвярджэннi формы 1-прафтэх "Справаздача
прафесiйна-тэхнiчнага, вышэйшага прафесiйнага, вышэйшага тэхнiчнага
вучылiшча", абзац чацвёрты лiчыць абзацам трэцiм.
Мiнiстр У.I.Зiноўскi
<<< Главная
страница | < Назад
|