ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
10 лiпеня 2002 г. № 930
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ МЕМАРАНДУМА АБ
СУПРАЦОЎНIЦТВЕ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I
АРГАНIЗАЦЫЯЙ АБ`ЯДНАНЫХ НАЦЫЙ ПА ПЫТАННЯХ АДУКАЦЫI, НАВУКI I
КУЛЬТУРЫ (ЮНЕСКА) I ПАДПIСАННI ДАДЗЕНАГА МЕМАРАНДУМА
Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства замежных спраў, узгодненую з
зацiкаўленымi, аб правядзеннi перагавораў па праекту Мемарандума аб
супрацоўнiцтве памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Арганiзацыяй
Аб`яднаных Нацый па пытаннях адукацыi, навукi i культуры (ЮНЕСКА), а
таксама падпiсаннi дадзенага Мемарандума.
Зацвердзiць у якасцi асновы для правядзення перагавораў праект
Мемарандума аб супрацоўнiцтве памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Арганiзацыяй Аб`яднаных Нацый па пытаннях адукацыi, навукi i
культуры (ЮНЕСКА) (прыкладаецца)*.
______________________________
*Не рассылаецца.
Упаўнаважыць Мiнiстра замежных спраў Хвастова Мiхаiла
Мiхайлавiча на правядзенне перагавораў па праекту Мемарандума,
дазволiўшы пры неабходнасцi ўносiць у яго змяненнi i дапаўненнi,
якiя не маюць прынцыповага характару, i ў выпадку дасягнення
дамоўленасцi ў межах праекта Мемарандума - на падпiсанне
Мемарандума.
Першы намеснiк Прэм`ер-мiнiстра
Рэспублiкi Беларусь С.СIДОРСКI
<<< Главная
страница | < Назад
|