ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
21 чэрвеня 2002 г. № 827
АБ КАМАНДЗIРАВАННI В.Г.ФЕДАСЕЕВА Ў г.ЖЭНЕВУ
(ШВЕЙЦАРСКАЯ КАНФЕДЭРАЦЫЯ)
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Камандзiраваць з 24 па 25 чэрвеня 2002 г. у г.Жэневу
(Швейцарская Канфедэрацыя) намеснiка Старшынi Камiтэта па
энергаэфектыўнасцi пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
Федасеева Вiктара Георгiевiча для ўдзелу ў сесii Камiтэта па
ўстойлiвай энергетыцы Еўрапейскага эканамiчнага камiтэта ААН, а
таксама пасяджэннях яе рабочых органаў.
Прыняць да ведама, што фiнансаванне расходаў па камандзiраванню
В.Г.Федасеева ажыццяўляецца за кошт прымаючага боку.
В.Г.Федасееву ў двухтыднёвы тэрмiн пасля заканчэння
камандзiроўкi прадставiць справаздачу аб яе вынiках.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI