ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
5 чэрвеня 2002 г. № 736
АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯЎ У НЕКАТОРЫЯ ПАСТАНОВЫ УРАДА
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Унесцi змяненнi ў наступныя пастановы Урада Рэспублiкi
Беларусь:
1. У пастанове Савета Miнiстpaў Рэспублiкi Беларусь ад 13 мая
1997 г. № 472 "Аб ажыццяўленнi дзяржаўнай рэгiстрацыi
навукова-даследчых, вопытна-канструктарскiх i вопытна-тэхналагiчных
работ":
у пункце 4 словы "Дзяржаўнаму камiтэту па навуцы i тэхналогiях"
замянiць словамi "Камiтэту па навуцы i тэхналогiях пры Савеце
Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь";
у пункце 5 словы "Дзяржаўны камiтэт па навуцы i тэхналогiях"
замянiць словамi "Камiтэт па навуцы i тэхналогiях пры Савеце
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь";
у частках першай, пятай пункта 7 i частцы другой пункта 8
Парадку дзяржаўнай рэгiстрацыi навукова-даследчых,
вопытна-канструктарскiх i вопытна-тэхналагiчных работ, зацверджанага
гэтай пастановай, словы "Дзяржаўным камiтэтам па навуцы i
тэхналогiях" замянiць словамi "Камiтэтам па навуцы i тэхналогiях пры
Савеце Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь".
2. У частцы другой пастановы Савета Miнiстpaў Рэспублiкi
Беларусь ад 1 верасня 2000 г. № 1363 "Аб зацвярджэннi Пагаднення
памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Арабскай Рэспублiкi Егiпет
аб супрацоўнiцтве ў галiне навукi i тэхналогiй" (Национальный реестр
правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., № 85, 5/3969) словы
"Дзяржаўны камiтэт па навуцы i тэхналогiях" замянiць словамi
"Камiтэт па навуцы i тэхналогiях пры Савеце Miнicтpaў Рэспублiкi
Беларусь".
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI
<<< Главная
страница | < Назад
|