ПАСТАНОВА ПАЛАТЫ ПРАДСТАЎНIКОЎ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
31 мая 2002 г. № 468-П2/IV
АБ ПАЎТОРНЫМ РАЗГЛЯДЗЕ ПРАЕКТА ЗАКОНА РЭСПУБЛIКI
БЕЛАРУСЬ "АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯЎ I ДАПАЎНЕННЯЎ У
ЗАКОН РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ "АБ БIБЛIЯТЭЧНАЙ СПРАВЕ
Ў РЭСПУБЛIЦЫ БЕЛАРУСЬ"
Разгледзеўшы паўторна праект Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб
унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб
бiблiятэчнай справе ў Рэспублiцы Беларусь", прыняты Палатай
прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь 24 кастрычнiка
2001 года i адхiлены Саветам Рэспублiкi Нацыянальнага сходу
Рэспублiкi Беларусь, i прымаючы пад увагу, што пагаджальнай камiсiяй
не прыняты ўзгоднены тэкст указанага законапраекта, у адпаведнасцi з
часткай другой артыкула 160 Рэгламента Палаты прадстаўнiкоў
Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Палата прадстаўнiкоў
Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Накiраваць праект Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб унясеннi
змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб бiблiятэчнай
справе ў Рэспублiцы Беларусь" на дапрацоўку ў Пастаянную камiсiю
Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па
адукацыi, культуры, навуцы i навукова-тэхнiчнаму прагрэсу.
2. Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу
Рэспублiкi Беларусь па адукацыi, культуры, навуцы i
навукова-тэхнiчнаму прагрэсу дапрацаваць праект Закона Рэспублiкi
Беларусь "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi
Беларусь "Аб бiблiятэчнай справе ў Рэспублiцы Беларусь" з улiкам
паступiўшых заўваг i прапаноў i ўнесцi яго на разгляд пятай сесii
Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь другога
склiкання ў другiм чытаннi.
Старшыня Палаты прадстаўнiкоў
Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь В.ПАПОЎ
<<< Главная
страница | < Назад
|