ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


          ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                       22 мая 2002 г. № 651

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ АХОВЕ АРХЕАЛАГIЧНЫХ
АБ`ЕКТАЎ ПРЫ ПРАВЯДЗЕННI ЗЕМЛЯНЫХ I БУДАЎНIЧЫХ
РАБОТ

     У  мэтах  далейшага  ўдасканалення  дзяржаўнага  ўлiку,  аховы,
выкарыстання  i  прапаганды  археалагiчнай  спадчыны Савет Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     1. Зацвердзiць  Палажэнне  аб  ахове археалагiчных аб`ектаў пры
правядзеннi земляных i будаўнiчых работ (прыкладаецца).
     2. Кантроль  за  выкананнем  патрабаванняў  Палажэння  аб ахове
археалагiчных  аб`ектаў  пры правядзеннi земляных i будаўнiчых работ
ускласцi на Мiнiстэрства культуры.
     3. Рэспублiканскiм  органам дзяржаўнага кiравання ў двухмесячны
тэрмiн  прыняць меры па прывядзенню сваiх нарматыўных прававых актаў
у адпаведнасць з дадзенай пастановай.

Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                        Г.НАВIЦКI

                                          ЗАЦВЕРДЖАНА
                                          Пастанова Савета Мiнiстраў
                                          Рэспублiкi Беларусь
                                          22.05.2002 № 651

                             ПАЛАЖЭННЕ
    аб ахове археалагiчных аб`ектаў пры правядзеннi земляных i
                          будаўнiчых работ

                         Агульныя палажэннi

     1. Дадзенае  Палажэнне  вызначае  склад  i парадак ажыццяўлення
дзяржаўнымi органамi, юрыдычнымi i фiзiчнымi асобамi абавязковых мер
па    ахове  археалагiчных  аб`ектаў  пры  правядзеннi  земляных   i
будаўнiчых  работ  з  мэтай  выкарыстання  археалагiчных  аб`ектаў у
iнтарэсах  гуманiтарнай  адукацыi,  навукi  i  культуры,  а  таксама
развiцця чалавечай асобы.
     Асобы,  вiнаватыя ў невыкананнi правiлаў па ахове археалагiчных
аб`ектаў,    нясуць  адказнасць  у  адпаведнасцi  з   заканадаўствам
Рэспублiкi Беларусь.
     2. У дадзеным Палажэннi прымяняюцца наступныя асноўныя тэрмiны:
     археалагiчныя  аб`екты  - матэрыяльныя аб`екты цi iх комплексы,
якiя  ўзнiклi  ў  вынiку жыццядзейнасцi чалавека ад яго з`яўлення да
перыяду    новай    гiсторыi   i  выяўлены  на  аснове   спецыяльных
археалагiчных  метадаў.  Да  матэрыяльных аб`ектаў для мэт прызнання
археалагiчным    аб`ектам    адносяцца   ў  прыватнасцi   ўмацаваныя
старажытныя  паселiшчы  (гарадзiшчы,  гарады,  замкi) i неўмацаваныя
старажытныя  паселiшчы  (стаянкi,  селiшчы), могiльнiкi (курганныя i
грунтавыя),  асобныя  пахаваннi,  рэшткi  старажытных  умацаванняў i
вытворчых    комплексаў  (шахты,  майстэрнi,  металургiчныя   печы),
транспартныя  шляхi,  культавыя  аб`екты  (свяцiлiшчы, святыя месцы,
каменныя  крыжы  i камянi з выявамi i надпiсамi), рэчавыя i манетныя
скарбы, асобныя старажытныя рэчы, культурны пласт гiстарычных частак
населеных пунктаў i сакральных аб`ектаў;
     земляныя  i  будаўнiчыя  работы - будаўнiчы працэс, якi ўключае
распрацоўку  (выемку)  грунту,  яго перамяшчэнне i ўкладку на пэўным
месцы.  Да  земляных  i  будаўнiчых  работ  адносяцца  ў прыватнасцi
пракладка  нафта- i газаправодаў, камунiкацый, будаўнiцтва будынкаў,
гiдратэхнiчных i iншых збудаванняў, дарог, распрацоўка кар`ераў;
     тэрыторыя  археалагiчнага  аб`екта  -  зямельны ўчастак, заняты
археалагiчным аб`ектам i звязаны з iм гiстарычна i функцыянальна;
     зона  аховы археалагiчнага аб`екта - тэрыторыя, якая непасрэдна
акружае  археалагiчны  аб`ект,  прызначаная для аховы археалагiчнага
аб`екта  i  блiжэйшага  да  яго  асяроддзя,  а  таксама мэтазгоднага
выкарыстання археалагiчнага аб`екта i спрыяльнага яго ўспрыняцця;
     ахова археалагiчных аб`ектаў - сiстэма арганiзацыйных, прававых
i эканамiчных мер па зберажэнню археалагiчных аб`ектаў.
     3. Дзейнасць  у  адносiнах  да  археалагiчных  аб`ектаў,   якiя
з`яўляюцца    матэрыяльнымi   гiсторыка-культурнымi   каштоўнасцямi,
рэгулюецца      Законам    Рэспублiкi    Беларусь    "Аб       ахове
гiсторыка-культурнай    спадчыны"    (Ведамасцi  Вярхоўнага   Савета
Рэслублiкi Беларусь, 1992 г., № 30, арт.504) i дадзеным Палажэннем.
     Характар  дзейнасцi ў дачыненнi да археалагiчных аб`ектаў, якiя
не  з`яўляюцца  матэрыяльнымi  гiсторыка-культурнымi  каштоўнасцямi,
вызначаецца дзяржаўным органам аховы гiсторыка-культурнай спадчыны з
улiкам  заключэння Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi. Правядзенне
земляных  i  будаўнiчых  работ  на  тэрыторыi археалагiчнага аб`екта
ажыццяўляецца    па    ўзгадненню    з   дзяржаўным  органам   аховы
гiсторыка-культурнай спадчыны.
     4. Рэжым    утрымання    зацверджаных  у  праектах  зон   аховы
археалагiчных  аб`ектаў  абавязковы для выканання ўсiмi юрыдычнымi i
фiзiчнымi асобамi.

      Распрацоўка мер па ахове археалагiчных аб`ектаў у зонах
                    земляных i будаўнiчых работ

     5. Звесткi аб археалагiчных аб`ектах, зонах аховы археалагiчных
аб`ектаў  уключаюцца  ў  склад генеральных планаў развiцця гарадоў i
iншых    паселiшчаў,    праектаў   дэтальнай  планiроўкi  i   другiх
горадабудаўнiчых  праектаў, праектаў гаспадарчага развiцця тэрыторый
i  iншай праектнай дакументацыi з мэтай аховы археалагiчных аб`ектаў
пры  рэалiзацыi ўказаных планаў i праектаў. Названыя планы i праекты
падлягаюць      узгадненню    з    дзяржаўным    органам       аховы
гiсторыка-культурнай спадчыны.
     6. Усе    вiды  земляных  i  будаўнiчых  работ  у  зоне   аховы
археалагiчных аб`ектаў могуць праводзiцца толькi пасля распрацоўкi i
ажыццяўлення  мер  па iх ахове. Меры па ахове археалагiчных аб`ектаў
павiнны  прадугледжвацца  на  ўсiх  этапах перадпраектных, праектных
работ  i  пры ўсiх вiдах будаўнiцтва аб`ектаў i пабудоў. Распрацоўка
сiстэмы    мер    па  ахове  археалагiчных  аб`ектаў  уключаецца   ў
праектна-каштарысную дакументацыю на правядзенне ўсiх вiдаў земляных
i  будаўнiчых  работ  i  ўзгадняецца  з  дзяржаўным  органам   аховы
гiсторыка-культурнай спадчыны.
     7. Меры  па ахове археалагiчных аб`ектаў павiнны прадугледжваць
наступныя вiды работ:
     фiксацыя  ўжо  вядомых  археалагiчных  аб`ектаў  на   праектным
матэрыяле;
     абследаванне зоны земляных i будаўнiчых работ з мэтай выяўлення
няўлiчаных  археалагiчных  аб`ектаў,  iх фiксацыя i пры неабходнасцi
навуковае даследаванне.
     Меры  па  ахове  археалагiчных  аб`ектаў  у  зоне  земляных   i
будаўнiчых    работ    распрацоўваюцца    навуковымi   арганiзацыямi
археалагiчнага  профiлю,  кафедрамi  археалогii вышэйшых навучальных
устаноў,   музеямi,  а  таксама  iншымi  арганiзацыямi  па   дазволу
Нацыянальнай  акадэмii  навук  Беларусi  на  падставе  дагавораў   з
юрыдычнымi,  фiзiчнымi  асобамi,  якiя  вядуць праектаванне названых
работ.
     8. Фiнансаванне  i  распрацоўка  мер  па  ахове   археалагiчных
аб`ектаў  у зонах земляных i будаўнiчых работ праводзiцца юрыдычнымi
i  фiзiчнымi  асобамi,  якiя  з`яўляюцца  заказчыкамi  праектных   i
будаўнiчых работ.

  Меры па ахове археалагiчных аб`ектаў пры правядзеннi земляных i
                          будаўнiчых работ

     9. Меры  па  ахове  археалагiчных аб`ектаў пры правядзеннi ўсiх
вiдаў  земляных  i  будаўнiчых  работ ажыццяўляюцца ў адпаведнасцi з
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь i прадугледжваюць:
     забарону  ўсiх вiдаў работ на тэрыторыi плануемага будаўнiцтва;
     замену тэрыторыi будаўнiцтва;
     стварэнне iнжынернай абароны археалагiчных аб`ектаў;
     навуковае даследаванне археалагiчных аб`ектаў;
     нагляд  археолагаў  за  выкананнем  ахоўных мер пры правядзеннi
земляных, будаўнiчых i iншых работ;
     кансервацыю   археалагiчных  аб`ектаў  у  складзе   будаўнiчага
комплексу;
     iншыя меры, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
     10. Дзяржаўны орган аховы гiсторыка-культурнай спадчыны або яго
прадстаўнiкi ў мясцовых выканаўчых i распарадчых органах маюць права
сваiм  рашэннем  прыпыняць  земляныя  i  будаўнiчыя работы ў выпадку
з`яўлення пагрозы пашкоджання цi знiшчэння археалагiчнага аб`екта.
     11. Юрыдычныя    i    фiзiчныя    асобы  ў  выпадку   выяўлення
археалагiчных  аб`ектаў  пры правядзеннi земляных i будаўнiчых работ
павiнны    паведамiць    аб    гэтым    дзяржаўнаму   органу   аховы
гiсторыка-культурнай  спадчыны  i прыпынiць далейшае вядзенне работ.
Дзяржаўны  орган  аховы  гiсторыка-культурнай спадчыны паведамляе аб
выяўленнi    археалагiчных  аб`ектаў  Нацыянальнай  акадэмii   навук
Беларусi.
     12. Размяшчэнне археалагiчных аб`ектаў фiксуецца ў кожным раёне
краiны на раённых картах землекарыстання.
     Iнфармацыя аб размяшчэннi археалагiчных аб`ектаў прадстаўляецца
навуковымi    арганiзацыямi    археалагiчнага   профiлю,   кафедрамi
археалогii  вышэйшых  навучальных устаноў, музеямi, а таксама iншымi
арганiзацыямi  па  дазволу  Нацыянальнай  акадэмii навук Беларусi на
падставе  дагавораў з мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi.
Дадзеная   iнфармацыя  ўключае  ў  сябе  iлюстраваныя  i   тэкставыя
матэрыялы,  якiя  распрацоўваюцца  на аснове сучасных картаграфiчных
матэрыялаў,  вiзiруюцца  Нацыянальнай  акадэмiяй  навук  Беларусi  i
дзяржаўным  органам  аховы гiсторыка-культурнай спадчыны, пасля чаго
зацвярджаюцца дзяржаўнымi органамi землекарыстання.

  Палявыя археалагiчныя даследаваннi ў зонах правядзення земляных
                         i будаўнiчых работ

     13. Кiраўнiцтва  археалагiчнымi  разведкамi i раскопкамi ў зоне
правядзення  ўсiх  вiдаў  земляных  i будаўнiчых работ ажыццяўляецца
спецыялiстамi адпаведнай квалiфiкацыi.
     14. Правядзенне  археалагiчных  даследаванняў  ажыццяўляецца на
падставе    дазволу,    выдадзенага  Нацыянальнай  акадэмiяй   навук
Беларусi.




<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России