ПАСТАНОВА САВЕТА РЭСПУБЛIКI НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛIКI
БЕЛАРУСЬ
8 мая 2002 г. № 232-СР2/V
АБ ПРАЕКЦЕ ЗАКОНА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ "АБ РАТЫФIКАЦЫI
ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI IРАК АБ ПАВЕТРАНЫХ ЗНОСIНАХ"
Разгледзеўшы прыняты Палатай прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу
Рэспублiкi Беларусь 17 красавiка 2002 года праект Закона Рэспублiкi
Беларусь "Аб ратыфiкацыi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь
i Урадам Рэспублiкi Iрак аб паветраных зносiнах", у адпаведнасцi з
часткай другой артыкула 100 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь Савет
Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Адобрыць праект Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб ратыфiкацыi
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Iрак
аб паветраных зносiнах".
2. Прыняты Палатай прадстаўнiкоў i адобраны Саветам Рэспублiкi
Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Закон Рэспублiкi Беларусь
"Аб ратыфiкацыi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам
Рэспублiкi Iрак аб паветраных зносiнах" накiраваць Прэзiдэнту
Рэспублiкi Беларусь на подпiс.
Старшыня Савета Рэспублiкi
Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь А.ВАЙТОВIЧ